Будзьма ўдзячныя бязмежнай Божай любові

Слова рэдактара

Сэрца Езуса шырока адкрыта. Ён кліча да сябе ўсіх членаў Касцёла і тых, хто яшчэ не належыць да яго. У абразе, які Хрыстос наказаў намаляваць с. Фаўстыне Кавальскай, мы бачым Уваскрослага, які мае на руках і нагах сляды ўкрыжавання. З прабітага Сэрца выходзяць два прамяні: чырвоны і бледны.
   Езус тлумачыў св. Фаўстыне, што бледны прамень азначае ваду, якая апраўдвае душы; чырвоны азначае кроў, якая з,яўляецца жыццём душ.
Прамяні азначаюць святыя сакраманты, а таксама святы Касцёл, народжаны з прабітага бока Хрыста, і дары Святога Духа, біблейскім сімвалам якіх з,яўляецца вада. “Шчаслівы той, хто будзе жыць у іх цені,– казаў Езус с. Фаўстыне,– бо праведная Божая рука не дасягне Яго” (Дз. 299).
    Езус Хрыстус адкрывае сваё Найсвяцейшае Сэрца, каб нашы ўстрывожаныя, хворыя ці зусім скамянелыя сэрцы маглі ажыць у Яго Сэрцы і такім чынам любіць Бога і чалавека. Таму будзьма ўдзячныя бязмежнай Божай любові, просьма прабачэння за адсутнасць узаемнасці і праз гэта яшчэ глыбей даручайма сябе Сэрцу Езуса, каб яно фарміравала нашы сэрцы.