Каб нашы словы не сталі камянямі, якія, кінутыя са злосцю, толькі раняць. Каб у нас не памерлі перакананні, што можна жыць і лепш, і прыгажэй. У рэшце рэшт, мы ўсе марым пра гэта!
У такі асаблівы час ад імя ўсяго рэдакцыйнага калектыву я хацеў бы пажадаць Вам, дарагія Чытачы, адчуць блізкасць уваскрослага Пана. Няхай Ён дакранецца да нашых сэрцаў, пераменіць нас і дасць патрэбную надзею, якая струменіць з пустой магілы.
Пустая магіла ніколі не кажа пустых слоў! Яна запаўняе нашу пустэчу і асвятляе нашу цемру. Яна заспакойвае тугу вечнага трывання і дадае мужнасці. Пустая магіла – гэта брама ў жыццё, дзе будзе гучаць радаснае “Алелюя!”.