У кожнай эпохі ёсць свой стыль, кожны чалавек аддае перавагу чамусьці ці камусьці. Сёння поспех і мода моцна ўкараніліся ў чалавечае існаванне. Хтосьці выпрацоўвае свой уласны стыль, хтосьці пераймае іншых, а ёсць і такія, якія няспынна выдумляюць што-небудзь. У апошні час я пачуў пра адну з такіх выдумкаў, якіх, хіба, хапае ў цяперашні час.
Хтосьці ўзяў сабе ў галаву, што пачатковыя літары чалавечага імя павінны вырашаць пра тое, якую дадзены чалавек павінен купляць шакаладку ці аўтамабіль, у адзенні якога мадыста павінен хадзіць. Напрыклад: мяне завуць Павел, а таму я павінен купляць адзенне фірмы “Puma”, у мяне павінен быць аўтамабіль “Пежо” і часцей я павінен хадзіць у піцэрыю. І гэта павінен быць такі стыль XXI стагоддзя? Гэтая тэндэнцыя, як падказваюць навукоўцы, з’яўляецца нашым скрытым эгацэнтрызмам. Я лічу, што такія чалавечыя “выдумкі” і “тэндэнцыі” толькі перашкаджаюць нам у жыцці. А колькі ж ёсць у сучасным свеце такіх выдумкаў – пачынаючы ад першай літары нашага імя і заканчваючы праблемай выбару даты смерці ці меркаваннем, які колер скуры будзе мець народжанае дзіця.
†