Чэмпіянат Польшчы па настольнаму тэнісу ў Чанстахове

Семінарыйная газета

Ужо 12 раз адбыўся ў Чанстахове чэмпіянат Польшчы па настольным тэнісе сярод Вышэйшых духоўных семінарый.
У сёлетніх спаборніцтвах з 14 да 17 снежня ўдзельнічала каля 100 клерыкаў з 29 духоўных семінарый, у тым ліку з 7 манаскіх. Першы раз у чэмпіянаце ўзялі ўдзел нашыя браты з ВДС з Гродна. Гэтыя спаборніцтвы залічваюць да адных з найбольш значных спартыўных падзей сярод Вышэйшых духоўных семінарый. Настольны тэніс у нашай семінарыі - самы папулярны сярод клерыкаў.
    Чэмпіянат распачаўся супольнай малітвай у капліцы цудоўнага абраза Божай Маці. 15 снежня ў 8.00 г. арцыбіскуп Станіслаў Новак абвясціў урачыстае адкрыццё спартыўных спаборніцтваў. Гульні паміж алюмнамі праходзілі ў спартыўных залах Чанстахоўскай семінарыі. 16 снежня ў 18.00 адбылася ўрачыстая Эўхарыстыя на заканчэнне чэмпіянату, а пасля вячэры было ўручэнне медалёў, кубкаў, дыпломаў і ўзнагародаў. Перапоўненыя радасцю з-за новых знаёмстваў і сустрэчаў з клерыкамі іншых семінарый, а таксама задавальненнем, якое дае спорт, нашыя браты-клерыкі вярнуліся ў Гродна.