|
Прычына ўзгарання пакуль невядомая. Па факце пажару распачата крымінальная справа.
На дадзены момант спецыялісты паступова прыступаюць да працы па ліквідацыі наступстваў надзвычайнай сітуацыі.
Як адзначае дырэктар НВУП “Будрэканструкцыя” Генадзь Малашук, асноўныя праблемы будуць звязаны з пошукам адпаведнага дрэва для канструкцый даху будслаўскага касцёла – у Беларусі іх знайсці амаль немагчыма, таму, верагодна, прыйдзецца замаўляць архангельскі ці сібірскі лес, што пацягне за сабой вельмі дарагое транспартаванне. З гэтага вынікаюць і іншыя цяжкасці: адтэрміноўка з аднаўленнем даху вельмі небяспечная, бо лета і восень у краіне дажджлівыя, а вільгаць будзе шкодзіць інтэр’еру святыні. Выхад шукаюць у накрыцці касцёла часовым дахам.
Зразумела, пасля пажару на неакрэслены перыяд забаронена эксплуатацыя будынка пацярпелага касцёла. Мясцовыя вернікі збіраюцца на св. Імшы і набажэнствы ў капліцы будслаўскага дома Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта.
Аднак, нягледзячы на згаданыя абмежаванні, урачыстасці ў гонар Апякункі Беларусі Маці Божай Будслаўскай пройдуць без змен – 2 і 3 ліпеня. Святкаванні плануецца правесці ў традыцыйным фармаце, але з захаваннем належных санітарных прадпісанняў і без арганізаваных пілігрымак. Пры гэтым усе ахвотныя могуць ладзіць паломніцтвы ў індывідуальным парадку.
Пажар у Будславе – гэта выклік, які дае магчымасць ізноў праявіць дух салідаранасці і нагадвае, што ў складаныя часы грамадска-палітычнага крызісу духоўнае аднаўленне патрэбна ўсяму беларускаму народу.
Як здзейсніць ахвяраванне праз сістэму “Разлік” (АРІП):
1. Выберыце ў плацёжным тэрмінале пункты ў наступным парадку:
• Система «Расчёт» (ЕРИП) (па нумары паслугі 4349831)
• Благотворительность и общественные объединения
• Помощь детям, взрослым
• Каритас Минск Пожертвования
2. Для аплаты ўвядзіце прозвішча, імя, імя па бацьку і мэту ахвяравання – БУДСЛАЎ.
3. Увядзіце суму ахвяравання.
4. Праверце карэктнасць інфармацыі.
5. Завяршыце плацёж.
Рэквізіты для ахвяраванняў:
Религиозная миссия «Благотворительное католическое общество Каритас» Минско-Могилевской архиепархии
Тел/факс (8 017) 515-31-08
УНП 101131305
223058 Минский р-н, д. Лесковка, ул. Каритас, 1
р/с BY16 PJCB30150531141000000933
«Приорбанк» ОАО, БИК PJCBBY2X
Ахвяраванне можна зрабіць і на разліковы рахунак парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе:
Религиозная община «Римско-католический приход Успения Пресвятой Девы Марии»
аг. Будслав Мядельского района
222374 Минская обл., Мядельский р-н, аг. Будслав, ул. Красная площадь, 8
р/с BY12BAPB30153404200100000000
ОАО «Белагропромбанк», г. Минск
код банка BAPBBY2X
УНП 600195666
Дадатковы рахунак для грамадзян Польшчы:
Перайсці на партал zrzutka.pl, далей увесці ў пошукавы радок “Ratowanie spalonej bazyliki (Budsław, Białoruś)”, перавесці адвольную суму грошай з дапамогай анлайн-аперацыі.
На дзень 23 мая на адбудову касцёла сабрана больш за 400 тысяч беларускіх рублёў.
Матэрыял падрыхтаваны на падставе інтэрнэт-старонак Budslau.by, Catholic.by і тэлеграм-канала “Адновім Будслаў разам”.