Іерарх адзначыў, што маладая парафіяльная супольнасць абрала сваімі апекунамі Святую Сям’ю, а “гэта вялікі заклік для ўсіх нашых сучасных сем’яў, каб былі моцныя Богам. Сёння нашай краіне патрэбна моцная сям’я, якая абапіраецца на Пана Бога і Божыя запаведзі”.
Пастар заахвоціў усе сем’і, якія ўваходзяць у гэтую парафіяльную супольнасць, будаваць бачны касцёл, якім з’яўляецца будынак, і духоўны Касцёл, які ўтвараюць людзі. Вернікі падзякавалі біскупу за асвячэнне крыжа і зямлі, а таксама за ўдзяленне пастарскага бласлаўлення на час будаўніцтва парафіяльнай святыні.