23 – 26 жніўня 2010 г. у ВДС у Гродне прайшоў I тур святарскіх рэкалекцый, якія правёў кс. д-р Станіслаў Заёнц.У гэтыя дні ў клімаце паглыбленага роздуму над актуальнай сітуацыяй парафіяльнага асяроддзя і ў атмасферы малітоўнага досведу ідэалу Касцёла як супольнасці святары пазнавалі, якім спосабам ператварыць свае парафіяльныя турботы і непакоі ў дынамічны працэс перамены Касцёла згодна з напрамкамі, указанымі айцамі II Ватыканскага Сабору. Падчас гэтых дзён малітвы і засяроджання святары дзяліліся ўласным вопытам. У час сустрэчы былі закрануты наступныя тэмы:
- якога Касцёла і якой парафіі жадае Хрыстус?
- якога ксяндза патрабуе парафія і сучасны свет?
- як пачаць абнаўленне парафіі?
II тур рэкалекцыі для святароў нашай дыяцэзіі пачнецца 5 верасня 2010 г. у Сапоцкіне.