Новы Марыйны санктуарый у дыяцэзіі

Дыяцэзія

З 23. 03. 2010 г. згодна з дэкрэтам ардынарыя Гродзенскай дыяцэзіі біскупа А. Кашкевіча ў парафіяльным касцёле імя Унебаўзяцця Божай Маці ў Капцёўцы быў зацверджаны санктуарый Яснагурскай Божай Маці, якая цярпліва нас слухае, на пагорку Надзеі. Біскуп, абгрунтоўваючы сваё рашэнне, падкрэсліў у сваім дэкрэце, што мае на ўвазе клопат пра пашырэнне культу Езуса і набажэнства да Яго Найсвяцейшай Маці. Ён звярнуў увагу на шматгадовую старанную працу ксяндза-пробашча дзеля пашырэння гэтага культу, старанні яго і вернікаў аб зацвярджэнні санктуарыя.