Змёртвыхпаўсталы Хрыстус – у дамах хворых дзяцей

Дыяцэзія

  5 – 6 красавіка 2010 г. грамадская дабрачынная арганізацыя “Гродзенскі дзіцячы хоспіс” правяла чарговую велікодную акцыю пад дэвізам: “Пасхальны цуд”. Дзякуючы такой акцыі хоспіс імкнецца парадаваць невылечна хворых дзяцей святочнымі падарункамі, каб у іхніх дамах пагасціў Змёртвыхпаўсталы Езус. Упершыню ў гэтай акцыі ўдзельнічаў каталіцкі святар, а менавіта кс. Тадэвуш Крыштопік. Супольна з валанцёрамі ён наведаў хворых дзяцей, паблагаславіў іх і іхніх бацькоў і асвяціў іхнія памяшканні.