Святкаванне 10-ці годдзя беатыфікацыі сёстраў-назарэтанкаў

Дыяцэзія

Фотарэпартаж
  7 сакавіка 2010 г. з нагоды 10 – ай гадавіны беатыфікацыі сёстраў-назарэтанкаў у касцёле імя Перамянення Пана ў Навагрудку адбылася св. Імша-падзяка. Біскуп Аляксандр Кашкевіч быў галоўным цэлебрантам літургіі. Разам з ім ажыццяўлялі св. Імшу дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоній Дзям’янка і генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі ксёндз-пралат Міхал Сопата. У сваёй гаміліі ксёндз Раман Катлімоўскі звярнуў увагу на пашырэнне культу благаславёных сёстраў ва ўсім свеце. Пасля св. Імшы ўсе яе ўдзельнікі маліліся перад саркафагам з рэліквіямі сёстраў – апякункамі сем’яў, заступіцца за сваіх родных.