Пачаўся Вялікі пост

Дыяцэзія

Фотарэпартаж
17 лютага 2010 г. у Папяльцовую сераду ў каталіцкім Касцёле пачаўся Вялікі пост. У гэты дзень у гродзенскай катэдры ў 12. 00 гадзінаў біскуп Аляксандр Кашкевіч быў галоўным цэлебрантам св. Імшы з гаміліяй і асвячэннем попелу.
    Ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі падкрэсліў у сваёй гаміліі, што “Вялік пост – гэта час нашага сталення з Богам. Гэта пара, калі мы можам паглядзець на ўсё інакш, развівацца ў духоўным плане, ізноў адчуць Божую любоў, якая нас акружае штодзённа”. Біскуп, звяртаючыся да шматлікіх вернікаў у касцёле, заклікаў кожнага хрысціяніна навярнуцца да Бога, каб цалкам адчуць пасхальную радасць.