У духу салідарнасці з жыхарамі Гаіці

Дыяцэзія

У духу салідарнасці з ахвярамі землетрасення на Гаіці з пачатку лютага б.г. клерыкі і ксяндзы-прафесары ВДС у Гродне, а таксама паасобныя парафіі нашай дыяцэзіі арганізавалі збор грашовых сродкаў. Сабраныя ахвяры былі перададзены на рахунак арганізацыі Карытас Гродзенскай дыяцэзіі, а затым – арганізацыі Карытас у Мінску, якая накіруе фінансавую дапамогу для пацярпелых.
    Трагічнае землетрасенне адбылося ў Гаіці 12 студзеня б.г. Звыш 200 тысяч асобаў загінула, мільёны людзей былі пазбаўлены даху над галавой, харчавання і самых неабходных рэчаў. Перад абліччам трагедыі нашых братоў і сёстраў на Гаіці мы заахвочваем усіх вернікаў да салідарнасці і духоўнай лучнасці з ахвярамі гэтага катаклізму.