Ваўкавыск. Батлеечнае прадстаўленне

Дыяцэзія

У суботу 9 студзеня 2010 г. у парафіі імя св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску адбылося дэканальнае батлеечнае прадстаўленне. Каб паказаць артыстычныя сцэнкі на сустрэчу прыбылі маладыя людзі з парафіі імя св. Вацлава і з парафіі імя св. Станіслава Косткі з Ваўкавыска, з парафіі імя Найсвяцейшай Тройцы з Шылавічаў і з парафіі імя Найсвяцейшай Тройцы з Росі. Сустрэчу пачала св. Імша, галоўным цэлебрантам якой быў ксёндз-дзекан Антоній Філіпчык, а казанне абвясціў кс. Павел Салабуда. Пасля заканчэння інсцэніроўкі пра Нараджэнне Хрыста маладыя артысты і публіка заспявалі разам калядныя песні.