20 год Гродзенскай дыяцэзіі (35)

Храналогія жыцця дыяцэзіі

2009 год
   26 верасня  -  Адбылося святкаванне 485-годдзя пабудовы касцёла ў Гнезна. На ўрачыстую св. Імшу прыбылі ксяндзы біскупы Аляксандр Кашкевіч і Антоній Дзям’янка.
       3 кастрычніка  -  Кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвяціў святыню ў Бердаўцы.
   4 кастрычніка  -  Ардынарый нашай дыяцэзіі асвяціў новую капліцу ў Субачах (дэк. Ваўкавыск).
10 кастрычніка  - У Тракелях адбыўся II Дзень супольнасці Эўхарыстычнага руху моладзі.
   17 кастрычніка  - У будынку ВДС у Гродне адбыўся сімпозіум на тэму сужэнскай бясплоднасці.
   26 кастрычніка  -  У парафіі ў Заневічах адбылася ўрачыстая св. Імша з малітвай падзякі за ўзнясенне да хвалы алтара бл. Цэліны Бажэнцкай.
   7 лістапада  -  Парафія св. Міхала Арханёла ў Белагрудзе адзначала 400-годдзе свайго існавання. На заканчэнне святкавання ўрачыстую св. Імшу адправіў кс. бп Аляксандр Кашкевіч.
   15 лістапада  -  У парафіі Апекі НПМ у Дайлідках адбылася ўрачыстая св. Імша з нагоды 80-годдзя кансэкрацыі касцёла.
   16 лістапада  -  У катэдральнай базіліцы ксёндз біскуп удзяліў сакрамант святарства двум дыяканам, выпускнікам Гродзенскай ВДС: Алегу Кудэрку і Антону Адамовічу.