20 год Гродзенскай дыяцэзіі (30)
Храналогія жыцця дыяцэзіі
2008 год
23 – 30 сакавіка - Кс. бп Аляксандр Кашкевіч удзельнічаў у сустрэчы біскупаў у Ізраэлі.
2 мая - У пар. Заневічы (Абрэмшчына) адбыліся ўрачыстасці падзякі за беатыфікацыю бл. Цэліны Бажэнцкай, а таксама была пасвечана капліца ў гонар Бласлаўлёнай.
9 – 11 мая - У Сапоцкіна адбыліся Дні моладзі пад дэвізам: “Мы – сведкі Хрыста”.
†
18 мая - Адбыўся перанос рэліквій св. Клеменса з пабернардынскага ў пабрыгіцкі касцёл. Урачыстасці ўзначаліў кс. бп Аляксандр Кашкевіч.
27 мая - Кс. канонік Уладзіслаў Мешчаньскі адзначаў юбілей 90-годдзя з Дня нараджэння.
10 чэрвеня - Мінула 10-я гадавіна смерці кс. Міхала Варанецкага, духоўнага айца ВДС у Гродне. У семінарыі адбыўся Дзень памяці.
13 чэрвеня - У Адэльску адбылося ўрачыстае ўвядзенне рэліквій св. Антонія Падуанскага.
15 чэрвеня - Парафіяльная супольнасць у Бярозаўцы адзначала юбілей 80-годдзя парафіі. Урачыстасці ўзначаліў кс. бп Аляксандр Кашкевіч.
16 – 18 чэрвеня - У парафіяльным касцёле ў Гродне ў мікрараёне Паўднёвы адбыўся чарговы з’езд міністрантаў нашай дыяцэзіі.