20 год Гродзенскай дыяцэзіі (28)

Храналогія жыцця дыяцэзіі

2007 год
  30 чэрвеня  -  Сёстры з Супольнасці сясцёр школьных Нотр-Дам Агнешка Стаселовіч, Наталля Грыгарук і Мір’ям Траццяк склалі вечныя шлюбы.
       15 ліпеня  -  Урачыстая каранацыя абраза Маці Божай у таямніцы св. Шкаплера ў Гудагаі. Кароны ўсклаў ксёндз кардынал Казімір Свёнтэк.
   18 жніўня  -  У Супольнасці сясцёр назарэтанак адбыліся вечныя шлюбы. Шлюбы склалі: с. Міхаліна, с. Агата, с. Мір’ям.
25 жніўня  -  Група вернікаў з розных парафій нашай дыяцэзіі выехала ў Італію з мэтай удзелу ў Еўрапейскай сустрэчы моладзі са Святым Айцом Бенедыктам XVI.
   26 жніўня  -  Пачала дзейнічаць інтэрнэт-старонка газеты “Слова Жыцця”.
   28 – 30 жніўня  -  У Гродне ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля адбыўся V Дыяцэзіяльны фестываль рэлігійнай песні “Te Deum Laudamus”.
   26 верасня  -  Парафія Маці Божай Няспыннай Дапамогі ў Карэлічах адзначала 15-годдзе кансэкрацыі касцёла.
   29 верасня  -  У Гродне ў Фарным касцёле падчас урачыстай св. Імшы адна з сясцёр кармелітанак ад Дзіцятка Езус, с. Ідалія, склала вечныя шлюбы.
   20 кастрычніка  -  Кс. бп Аляксандр Кашкевіч у Мінойтах адправіў св. Імшу з нагоды 25-й гадавіны смерці былога пробашча кс. Чэслава Янкоўскага.
   24 кастрычніка  -  З Гродна ў Рым вырушыла аўтобусная пілігрымка з нагоды ўдзелу ва ўрачыстай беатыфікацыі с. Цэліны Бажэнцкай.