24 студзеня 2021 года

Ад шчырага сэрца

2 лютага - АХВЯРАВАННЕ ПАНА


❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Чэславу Паўлюкевічу
з нагоды дня нараджэння жадаем, каб Вы як душпастыр імкнуліся да мэты і стала адкрывалі дар і сэнс паклікання. Няхай здароўе і энергія спадарожнічаюць Вам на працягу доўгіх гадоў жыцця, прыносячы задавальненне і радасць ад усяго, чаго ўдалося дасягнуць, і дазваляючы ставіць яшчэ мноства новых мэт. Жадаем стойкасці і цярплівасці ў выкананні святарскай паслугі, патрэбных Божых дароў, апекі Найсвяцейшай Маці, сілы ў руках і чыстага агню ў сэрцы, які запаліць усё вакол шчасцем і радасцю. Мы ж асаблівым чынам ахінаем Вас нашай малітвай, каб Бог бласлаўляў і нястомна ўмацоўваў Вас сваёй ласкай ды спакоем.
Парафіяне з Росі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Леону Ладышу
з нагоды свят Божага Нараджэння і дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа, ласкавай дапамогі Маці Міласэрнасці. Няхай кожны дзень будзе напоўнены цяплом, радасцю, дабрынёй, любоўю, надзеяй і верай. Няхай душпастырская праца прыносіць шчодры плён, а наша малітва будзе для Вас падтрымкай у складаныя моманты.
З памяццю ў малітве вернікі парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў в. Войстам
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Паўлу Гедройцю
з нагоды імянін перасылаем найлепшыя пажаданні: моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, сілы, радасці, усмешкі, душэўнага супакою, поспехаў у душпастырскай працы, шмат Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа ды сталай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і святога заступніка. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а дабрыня, вера і зычлівасць людзей заўсёды Вам спадарожнічаюць.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Перстуні і Галынкі
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Яўгену Барысюку
з нагоды дня нараджэння перасылаем мноства найлепшых пажаданняў: апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і святога заступніка, шчодрых Божых ласкаў і дароў Святога Духа. Няхай Ваш святарскі шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а шчырая малітва і мудрыя, павучальныя казанні пранікаюць глыбока ў душы і цешаць людскія сэрцы. Будзьце святаром па прыкладзе Езуса Хрыста і надалей асвячайце людзей, даючы сведчанне сапраўднага хрысціяніна.
Парафіяне касцёла св. Андрэя Баболі і Святой Сям’і
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Каноніку
Здзіславу Вэдэру
з нагоды 85-годдзя з дня нараджэння складаю сардэчныя пажаданні: здароўя, сіл і поспехаў у служэнні Богу і людзям. Няхай добры Езус, якога Вы выбралі, крочыць побач, а Маці Божая апекуецца і дапамагае ў цяжкія хвіліны.
Са шчырай малітвай Аліцыя Воранава са Смаргоні
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Валерыю Спірыдону
з нагоды імянін складаем сардэчныя пажаданні: добрага здароўя, аптымізму, сіл, запалу і стойкасці ў рэалізацыі планаў і намераў. Няхай кожная хвіліна жыцця будзе шчаслівая, радасная і бласлаўлёная Богам. Жадаем шчодрых дароў Святога Духа, а таксама клапатлівай апекі Маці Божай і святога заступніка.
З павагай і ўдзячнасцю вернікі парафіі Мсцібава
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Паўлу Беланосу
складаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай Езус Хрыстус, якога Вы штодзённа трымаеце ў сваіх святарскіх далонях, бласлаўляе кожны Ваш дзень, Святы Дух удзяляе шчодрыя дары, а Найсвяцейшая Маці заўсёды мае ў сваёй апецы, каб Вы ў добрым здароўі маглі выконваць Божую волю.
Удзячныя парафіяне з Макараўцаў
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Паўлу Гедройцю
з нагоды дня нараджэння і імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх справах, а таксама шчырых і верных людзей побач. Няхай Вам заўсёды хапае сіл, запалу і стойкасці ў імкненні да мэты, а кожная хвіліна жыцця будзе радаснай і бласлаўлёнай. Няхай Пан адорыць Вас сваімі шматлікімі ласкамі, а Яго Маці заўсёды мае ў сваёй апецы.
Вернікі парафіі Галынка
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу
Мар’яну Хаменю
выказваем словы шчырага жалю і спачування ў сувязі з адыходам у вечнае жыццё любімай мамы. Няхай міласэрны Бог як мага хутчэй прыме яе душу ў сваё Валадарства.
Вернікі касцёла св. сястры Фаўстыны ў Субачах
❧✿❧
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу
Мар’яну Хаменю
ў сувязі са смерцю мамы словы глыбокага і шчырага спачування, спалучаныя з малітвай, складаюць
парафіяне з Шылавічаў разам з кс. Пятром і с. Элігіяй
❧✿❧
Шаноўнай Спадарыні
Арганістцы Тэрэзе
ў сувязі са смерцю мамы складаем словы хрысціянскай падтрымкі і спачування. Вечны супакой дай ёй, Пане!
Парафіяне касцёла Перамянення Пана ў Селіванаўцах і вернікі з в. Плоскаўцы