18 лістапада 2018 года

Ад шчырага сэрца

 
chr krola

❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Вітольду Лазавіцкаму з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, душэўнага супакою, штодзённай радасці, няспыннай апекі Найсвяцейшай Маці і святога Заступніка, Божых ласкаў, а таксама моцы ў выкананні штодзённых душпастырскіх абавязкаў.
Жыхары в. Галавенчыцы
❧✿☙
Паважанаму Айцу Вітольду Жэльветра з нагоды Імянін шчыра жадаем моцнага здароўя і радасці на кожны дзень. Няхай Езус Хрыстус, які паклікаў Вас на святарскі шлях і даверыў выкананне такой адказнай паслугі, адорыць шчодрымі ласкамі і бласлаўленнем. Няхай Маці Божая атуляе Вас сваім плашчом, а святы Заступнік апекуецца ў кожную хвіліну жыцця.
Францішканскі ордэн свецкіх, члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам і парафіяне з Ліпнішкаў
❧✿☙
Паважанаму Айцу Пробашчу Валерыю Шэйгерэвічу з нагoды 11-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданнi, спалучаныя з малітвай. Няхай усемагутны Бог адорвае шчодрымi ласкамі, а Анёл-ахоўнiк дапамагае ў нялёгкай паслузе. Жадаем моцнага здароўя і дзякуем за зразумелае тлумачэнне Божага слова, шчырую ўсмешку і клопат пра нашу святыню.
Парафіяне з касцёла св. Францішка Асізскага ў г. Свіслач
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Радзевічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем найлепшыя пажаданні: моцнага здароўя, шчырых людзей побач, вялікай ласкі ад Пана і нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці. Жадаем такой моцнай веры, як найбольшы дыямент, такой нязгаснай радасці, як гарачае летняе сонца, такой вялікай Божай любові, як цэлы Сусвет. Ніколі не стамляйцеся абвяшчаць Евангелле – і добры Бог узнагародзіць Вас за працу.
Ружанцовыя колы, члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам і вернікі з Радуні
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Вітольду Чургану з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем Божага бласлаўлення, шчодрых дароў Святога Духа, моцнага здароўя і людской добразычлівасці. Няхай Ваш шлях будзе шчаслівы, а выконваемая праца прыносіць радасць, задавальненне і шчодры плён на Божай ніве.
Члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Юрацішкаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Прэлату Вітольду Лазавіцкаму з нагоды Імянін шчыра жадаем моцнага здароўя на доўгія гады. Няхай святы Заступнік нястомна Вамі апекуецца, Бог спасылае шчодрыя дары, Найсвяцейшая Маці ахінае плашчом сваёй апекі, а Святы Дух асвячае Ваш шлях. Дзякуем за ўсё, што было зроблена ў парафіі на працягу Вашай паслугі. Заўсёды памятаем пра Вас у малітве.
Ружанцовыя колы, члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам і ўдзячныя вернікі з Радуні
❧✿☙
Паважанаму Айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды Дня нараджэння шчыра жадаем здароўя, стойкасці ў душпастырскай паслузе, апекі Маці Божай і людской зычлівасці. Няхай міласэрны Бог адорвае Вас сваімі ласкамі, жыццёвы шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а праца прыносіць радасць, задавальненне і шчодры плён.
Сям’я Бондзюш, в. Монькаўцы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Раманоўскаму з нагоды Дня нараджэння жадаем душэўнага супакою, цяпла, шмат сіл і стойкасці, каб ісці нялёгкім святарскім шляхам. Няхай Вам заўсёды спадарожнічаюць Езус і Яго Найсвяцейшая Маці, а жывое полымя Святога Духа, што ззяе ў Вашым сэрцы, няхай ніколі не слабее. Шчыра дзякуем за паслугу, абвяшчэнне Божага слова, а таксама за малітву і добрае сэрца.
Ружанцовыя колы, члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам і парафіяне з Радуні
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Віктару Захарэўскаму з нагоды 12-годдзя святарскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Езус Хрыстус заўсёды Вам дапамагае, Маці Божая ахінае апекай, Святы Дух шчодра ўдзяляе свае дары, а Анёл-ахоўнік вядзе па дарозе паклікання. Жадаем моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця і добрых людзей побач.
Вернікі з парафіі Божага Цела ў Дварцы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Ластоўскаму з нагоды 17-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя віншаванні. Няхай міласэрны Бог узнагародзіць Вас моцным здароўем, сілай, нязгасным запалам у адданай паслузе на карысць Богу і людзям, Найсвяцейшая Маці атуліць сваім плашчом і цяплом свайго сэрца, а Святы Дух асвеціць дарогу, па якой мы ідзём разам з Вамі. Дзякуем за добрае сэрца, зычлівасць, малітву, цярплівасць да нас, а таксама за Божае слова, якім напаўняеце нашы душы.
Вернікі з парафіі Гродна-Аўгустовак
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Раманоўскаму з нагоды Дня нараджэння і 4-ай гадавіны святарства складаем букет сардэчных пажаданняў: добрага здароўя, людской зычлівасці і зразумення, душэўнага супакою, шмат прыемных і радасных дзён. Няхай добры Бог бласлаўляе і вядзе найлепшым шляхам, Маці Міласэрнасці ахінае нястомнай апекай, а Святы Дух адорвае патрэбнымі ласкамі.
Вернікі з парафіі св. Юзафа ў Гродне
❧✿☙
Паважанаму Айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Шчыра дзякуем Пану Богу і Вашым бацькам за такога святара. Жадаем шчодрых Божых ласкаў, апекі святога Заступніка, моцнага здароўя, радасці і задавальнення ад душпастырскай паслугі.
Парафіяне з касцёла Перамянення Пана ў Селіванаўцах, вернікі з вёсак Плоскаўцы і Лінкі
❧✿☙
Паважаным Айцам Пробашчу Вітольду Пяцельчыцу і Віталію Сярко з нагоды Імянін шчыра жадаем Божага бласлаўлення, дароў Святога Духа, апекі Маці Божай, дапамогі святога Заступніка, моцнага здароўя і душпастырскай мудрасці, шмат сіл для пераадольвання цяжкасцей, моцнай веры, нязгаснай надзеі і сапраўднай Божай любові. Сардэчна дзякуем Айцам за цудоўна падрыхтаванае і праведзенае свята – 300-годдзе прыбыцця піяраў у Шчучын, за прыклад набожнасці, любоў да людзей і клопат пра святыню.
Кола Жывога Ружанца св. Максімільяна, Ружанцовае кола св. Агаты, Рыцары Беззаганнай і члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам са Шчучына
❧✿☙
Паважаны Ксёндз Юрый Кузьміч! Сардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння! У пазнанні Бога праз дабро і святасць, Праз прыгажосць зямную, чысціню, Казанні Вашы маюць плён багаты, Нясуць надзею нам і веры глыбіню. Хай Дух Святы дарамі напаўняе, Няхай у сэрцы радасць прамяніцца, Хай Езус міласэрны бласлаўляе, Штодзённа рады мы за Вас маліцца.
Удзельнікі Колаў Жывога Ружанца, апостальства “Маргарытка” і вернікі з парафіі Унебаўзяцця НПМ у Новым Двары
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Алегу Кудэрку з нагоды 9-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем моцнага здароўя, супакою ў сэрцы, святла Святога Духа, стойкасці і нястомнага запалу ў выкананні святарскай паслугі. Няхай Найсвяцейшая Маці ахінае Вас сваім плашчом, кожны дзень будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а праца на ніве Пана прыносіць шчодры плён.
Малітоўная група МБ Супакою, Рыцарства св. Міхала Арханёла і парафіяне з Гродна-Аўгустоўка
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Аляксандру Лебядзевічу з нагоды 11-ай гадавіны святарскай паслугі складаем сардэчныя віншаванні. Хай жыццё напаўняецца шчасцем, І ў сэрца боль не пранікне. Вы шчаслівы заўсёды бывайце, Стала цешцеся кожнай хвіліне! Жадаем шмат сіл у пераадоленні людскіх слабасцей, зычлівых сэрцаў побач, шчодрых Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Маці і ўсіх дароў Святога Духа.
Касцёльны камітэт, Колы Жывога Ружанца і парафіяне з Жамыслаўля
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віктару Захарэўскаму з нагоды 12-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем найлепшыя пажаданні. Няхай міласэрны Бог адорвае Вас сваім бласлаўленнем і ласкамі, надзяляе моцным здароўем і сіламі на доўгія гады, а таксама пасылае добрых людзей на Ваш жыццёвы шлях. Няхай Анёл-ахоўнік заўсёды чувае над Вамі, а Найсвяцейшая Маці нястомна апекуецца.
Вернікі з Моцевічаў
❧✿☙
Дарагі Ксёндз Пробашч Віталій Внароўскі! 10 гадоў таму на заклік Хрыста “Ідзі за Мной” Вы адказалі: “Так!” – і прынялі святарскія пасвячэнні. У гэты дзень мы скіроўваем Вам найлепшыя пажаданні і хочам падзякаваць за прыклад прыгожага святарскага жыцця, глыбокай веры і сапраўднай любові, за кожны жэст Вашай зычлівасці, аказаны нам, і за ахвярную працу ў парафіі. Жадаем моцнага здароўя, сіл і стойкасці. Няхай Бог бласлаўляе, а святы Заступнік і Маці Божая заўсёды будуць побач.
Вернікі парафіі Адэльск
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Лішко з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца складаем найлепшыя пажаданні: моцнага здароўя, спакойных дзён і здзяйснення мар. Няхай Езус Хрыстус асвячае сваёй ласкай Твой жыццёвы шлях, Марыя Панна з любоўю чувае, а Святы Дух дадае моцы і аптымізму.
Цёця Марыя з сям’ёй, Гродна
❧✿☙
Паважанаму Айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды Дня нараджэння жадаем шчодрых ласкаў ад Езуса Хрыста, здароўя на доўгія гады, мноства радасных дзён, душэўнага супакою і цішыні ў сэрцы. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя і святы Заступнік ахінаюць Вас сваёй апекай, а Анёл-ахоўнік заўсёды аберагае ад зла.
Яна, Валерый і Вераніка
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Алегу Яновічу з нагоды 3-яй гадавіны святарства ад усяго сэрца жадаем здароўя, душэўнага супакою, радасці і шчодрага плёну ва ўсіх справах. Няхай кожны дзень будзе багаты на веру, надзею і любоў, якімі Вы так шчыра дзеліцеся з вернікамі. Няхай нашы малітвы будуць для Вас падтрымкай.
Вернікі з парафіі св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні