◊◊◊
Паважаны ксёндз Павел Гедройць! Сардэчна віншуем Вас з Імянінамі і шчыра жадаем Вам здароўя, шчасця, радасці, сілы, нязгаснай надзеі, моцнай веры, апекі Найсвяцейшай Маці, шчодрых дароў Святога Духа і шмат Божых ласкаў на кожны дзень жыцця.
Парафіяне з Галынкі і Перстуні
◊◊◊
Аляксандр Мятліцкі! Сардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння і ад усяго сэрца жадаем Вам здароўя, шчасця, радасці, поспехаў, спаўнення мараў, Божага благаславення і апекі Марыі Панны. Бог паклікаў Вас да высакароднага стана, Каб Вы годна ажыццяўлялі св. Ахвяру як памяць аб Хрыстовай Муцы. Вы прысвяцілі сябе жыць у цноце чысціні Для жывой веры, для Бога-Любові. Няхай найлепшы Бог сваімі ласкамі здзейсніць, Няхай Вашае жыццё ўсё благаславіць.
З малітвай Аліцыя, Віталій і сям’я Воранавых са Смаргоні
◊◊◊
Паважаны ксёндз-пробашч Віктар Субель! Сардэчна дзякуем Вам за душпастырскія наведванні нашых сем’яў пасля Божага Нараджэння. Агульная малітва з Вамі распаліла “агонь” і сагрэла нашыя душы. Няхай жа Вам будзе добра з намі і будзе ў Вас шмат радасных дзён. Няхай жа Божае Сэрца благаславіць Вас у кожную хвіліну. Мы жадаем Вам здароўя, сіл. Няхай добры Бог клапоціцца пра Вас і апякуецца Вамі, а Марыя Панна ахінае Вас плашчом сваёй дабрыні.
Члены апостальскай дапамогі для чысца і вернікі з Гіравічаў
◊◊◊
Паважаны ксёндз Андрэй Бурак! Віншуем Вас з Днём нараджэння і жадаем Вам здароўя, радасці, сіл, душэўнага супакою, няспыннай апекі Марыі Панны і шчодрых дароў Святога Духа на кожны дзень святарскай паслугі.
Вернікі з пар. Цудзенішкі
◊◊◊
Выражаем шчыры жаль і спачуванне, спалучаныя з малітвай, шаноўнаму ксяндза Чаславу Паўлюкевічу з-за адыходу да Бога дарагой маці.
Рэдакцыя газеты “Слова Жыцця” і вернікі з Росі
|
◊◊◊
Паважаны кс. пробашч Станіслаў Пацына! Сардэчна віншуем Вас з 28-гадавінай святарскіх пасвячэнняў. Мы жадаем Вам шмат сіл і запалу ў душпастырскай паслузе, Божага благаславення ў кожную хвіліну, здароўя, цярплівасці, радасці і супакою. Няхай добры Бог узнагародзіць Вас за абвешчанае Божае слова, за ўдзяленне святых сакрамэнтаў і за працу падчас будаўніцтва касцёла. Няхай Марыя Панна апякуецца Вамі.
Клерык Яўген Ціхан, легіянеры Божай Маці Марыі з парафіі Божай Міласэрнасці з Ліды
◊◊◊
Шаноўны ксёндз Яўген Барысюк! Сардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння і жадаем Вам Божага благаславення на кожны дзень, шмат сіл і стойкасці ў душпастырскай працы, моцнага здароўя, нязгаснага запалу для абвяшчэння Божага слова людзям і апекі Найсвяцейшай Марыі Панны.
Вернікі з вёскі Верцялішкі, парафіяне з касцёла св. Андрэя Баболі з Казловічаў
◊◊◊
Паважаны ксёндз Максім Бачарнікаў! Віншуем Вас з Днём нараджэння і жадаем Вам, каб усё Вашае жыццё было напоўнена светам і любоўю. Няхай Божы Збавіцель вядзе Вас нялёгкім, але прыгожым шляхам прызвання Божага люду. Аддзяч, Божа, за апеку і турботы пра кожнага з нас. Мы дзякуем Вам за арганізацыю пілігрымак дзяцей у Кодэнь, Ліхэнь і Непакалянаў. Мы памятаем пра Вас у малітвах.
Парафіяне. Да пажаданняў далучаюцца ўдзельнікі пілігрымак
◊◊◊
Вялебны а. Анджэй Шчупал! Віншуем Вас з Днямі нараджэння і Імянінаў і жадаем Вам шмат Божых ласкаў, здароўя, сілы, радасці. Няхай Найсвяцейшая Маці і св. Заступнік няспынна апякуюцца Вамі.
Парафіяне з Новай Руды
|