◊◊◊
Шаноўны ксёндз Вітальд Пяцельчыц! Сардэчна віншуем Вас з Імянінамі і жадаем Вам шмат Божых ласкаў, пастаяннай апекі Найсвяцейшай Маці, дароў Святога Духа, здароўя, радасці, а таксама шчодрага плёну на Божай ніве.
Сем’і Волчкаў і Шэйгерэвічаў
◊◊◊
Вялебнаму ксяндзу Марку Дэнбіньскаму з парафіі св. Станіслава ў Кабыліне-Бажымах (Польшча) і ўсім вернікам сардэчна дзякуем за гасціннасць у вашай парафіі. 7 лістапада ў гэтай святыні мы мелі гонар спяваць падчас св. Імшы і выступіць з 3 канцэртамі. Клапатлівы і энергічны ксёндз пробашч, касцёл, запоўнены людзьмі падчас кожнай св. Імшы, мілая і сардэчная атмасфера аставілі ў нас незабыўныя ўражанні. Аддзяч, Божа!
Хор “Cantus Amicorum”, ансамбль гітарыстаў “Art – Azart”, кіраўнік Алена Саковіч і акампаніятар Таццяна Пясэцкая з пар. Анельскай Божай Маці з Гродна
◊◊◊
Вялебны ксёндз Ян Рушніцкі! Сардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння і шчыра жадаем Вам сібірскага здароўя, каўказскай даўгавечнасці, душэўнага супакою, сіл і стойкасці, дароў Святога Духа, а таксама пастаяннай апекі Найсвяцейшай Марыі.
Касцёльны камітэт, а таксама вернікі з парафіі св. Максімільяна і св. Станіслава з Каробчыцаў
◊◊◊
Паважаны ксёндз пробашч Андрэй Стапыра! Сардэчна віншуем Вас з Імянінамі і жадаем Вам дароў Святога Духа, пастаяннай апекі Марыі Панны, здароўя, сіл і цярплівасці. Мы дзякуем Вам за турботы аб людзях, за добрыя словы. Мы ўдзячны Богу за такога пробашча.
Удзячныя парафіяне з Бярозаўкі
◊◊◊
Паважаны ксёндз Казімір Янджэйчак! Сардэчна віншуем Вас з 50-годдзем з Дня нараджэння і жадаем Вам дароў Святога Духа, пастаяннай апекі Марыі Панны, душэўнага супакою, добрых і сардэчных людзей побач, прыгожага плёну на Божай ніве. Няхай добры Бог асвятляе Вас сваёй ласкай і адорвае здароўем у штодзённай службе Богу і людзям. Мы дзякуем Вам за апеку, клопат пра касцёл і парафію, за добрыя словы і ўчынкі.
Сем’і Сырыцаў і Домікаў
◊◊◊
Паважаны ксёндз пробашч Лявон Лішык! Віншуем Вас з 10-годдзем святарства. Няхай добры Бог благаславіць Вас на дальнейшыя гады жыцця і асвятляе сваёй ласкай, адорвае здароўем для штодзённай службы Богу і людзям. Няхай Марыя Панна напаўняе Вашае жыццё радасцю і супакоем.
Удзячныя парафіяне
◊◊◊
Любімая наша жонка, мамачка і бабуля Місюк Рэгіна Пятроўна! Віншуем Вас з 70-годдзем з Дня нараджэння. Шчыра жадаем Вам шматлікіх Божых ласкаў, радасці, душэўнага супакою. Няхай Марыя Панна акружае Вас сваёй апекай і дапамагае ў кожную хвіліну жыцця.
Муж, дзеці і ўнукі
◊◊◊
Шаноўны ксёндз пробашч Андрэй Казлоўскі! З нагоды Імянінаў жадаем Вам доўгіх гадоў жыцця, здароўя, душэўнага супакою, цярплівасці ў душпастырскай працы, усіх Божых ласкаў і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі.
Парафіяне з Малой Бераставіцы і кл. Генрых
|
◊◊◊
Дарагая сястра Элігія Арцімюк! Сардэчна віншуем Вас з Імянінамі і шчыра жадаем Вам здароўя, шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа, супакою, радасці, надзеі. Няхай Маці Божай Міласэрнасці дапамагае Вам днём і ноччу, у кожную хвіліну жыцця. Няхай Яна дадае сіл і стойкасці ў працы. Няхай шлях Вашага жыцця будзе шчаслівым і благаславенным. Аддзяч, Божа, за малітвы і прыемную ўсмешку.
Парафія Шылавічы
◊◊◊
Паважаны ксёндз Андрэй Бурак! Віншуем Вас з Імянінамі і жадаем Вам здароўя, радасці, шматлікіх Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка.
Вернікі з Лаздуноў Другіх
◊◊◊
Паважаны ксёндз пробашч Мікалай Ціхановіч! Віншуем Вас з Імянінамі і жадаем Вам усяго найлепшага. Няхай Бог адорыць Вас моцным здароўем, а Найсвяцейшая Маці апякуецца Вамі.
З малітоўнай памяццю III ордэн з Вялікіх Эйсмантаў
◊◊◊
Вялебны ксёндз пробашч Андрэй Лазарэвіч! Віншуем Вас з Імянінамі і сардэчна жадаем Вам здароўя, радасці, Божага благаславення, а таксама быць заўжды акружаным промнямі Божай Міласэрнасці і Божай ласкай, апекай Марыі Панны з Граўжышкаў. Ад шчырага сэрца мы дзякуем Вам за клопат пра наш касцёл, дзяцей, моладзь, хворых і кожнага з нас. Мы ўдзячны за прыгожы прыклад годнасці і пабожнасці. Мы складаем прыгожы букет з нашых любячых сэрцаў. Няхай міласэрны Бог благаславіць Вашых бацькоў і хросных за сына святара.
Касцёльны камітэт і вернікі з парафіі св. Пятра і Паўла з Граўжышкаў
◊◊◊
Паважаныя ксёндз пробашч Лявон Лішык і кс. Раман Ялоўчык! Сардэчна віншуем Вас з 10-годдзем святарскіх пасвячэнняў і жадаем Вам доўгіх гадоў жыцця ў добрым здароўі, супакою, цярплівасці ў душпастырскай працы і Божага благаславення. Няхай Марыя, Маці святароў, апякуецца Вамі і вучыць пакоры,а Ваша шчырая і ахвярная праца прынясе шчодры плён, вакол будуць добрыя і ўдзячныя людзі.
Удзячныя парафіяне з Усялюба
◊◊◊
Паважаны ксёндз Андрэй Радзевіч! Сардэчна віншуем Вас з Імянінамі і шчыра жадаем Вам усіх Божых ласкаў. Няхай Марыя Панна з любоўю клапоціцца пра Вас, а св. Заступнік дапамагае ў цяжкую хвіліну. Няхай кожны дзень жыцця праходзіць у радасці і здароўі, а вакол няхай будуць толькі зычлівыя людзі.
З малітвай парафіяльны хор з Адамавічаў
◊◊◊
Паважаны ксёндз Андрэй Лысы! Віншуем Вас з Імянінамі. Сардэчна жадаем Вам моцнай веры, нязгаснай надзеі, сілы, стойкасці, радасці, а таксама штодзённай пастаяннай апекі Марыі Панны.
Вернікі з капліцы з Суражу
◊◊◊
Паважаныя кс. Андрэй Кеўлюк і кс. Андрэй Зноска! Віншуем Вас з Імянінамі і жадаем Вам здароўя, поспехаў, рэалізацыі ўсіх планаў, каб хапіла гарачых сэрцаў, якія набліжаюць Хрыста бліжнім і паважаюць чалавечую годнасць.
Кс. пробашч, касцёльны камітэт і парафіяне з Ліды-Фары
|