◊◊◊
З нагоды дня Нараджэння шчыра жадаем шаноўнаму біскупу Казіміру Велікасельцу, каб Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адарыў Вас сваімі ласкамі, а Марыя Панна ахоўвала Вас няспынна. Здароўя, спакойных дзён, зычлівых людзей побач, усмешкі на твары.
Рэдакцыя газеты “Слова Жыцця”
◊◊◊
Віншуем шаноўнага ксяндза Тадэвуша Вышынскага з днём Нараджэння. Сардэчна жадаем Вам усіх Божых ласкаў, дароў Святога Духа, здароўя на доўгія гады, шмат радасных дзён, шчодрага плёну на святарскай ніве.
Семінарыйная супольнасць і рэдакцыя газеты “Слова Жыцця”
◊◊◊
З нагоды дня Святара і святаў Змёртвыхпаўстання Пана перасылаем самыя сардэчныя пажаданні паважаным ксяндзам: пробашчу Раману Ялоўчыку і Уладзіславу Грэгорыку: усіх Божых ласкаў, апекі Марыі Панны, благаславення ад Змёртвыхпаўсталага Збавіцеля, моцнага здароўя на кожны дзень жыцця.
Круг Ружанца і парафіяне з Кемелішкаў
◊◊◊
Паважананы ксёндз Ежы Лявінскі! З нагоды Імянінаў сардэчна жадаем Вам усіх Божых ласкаў, апекі Марыі Панны, здароўя, людской зычлівасці, прыгожага плёну душпастырскай працы.
Семінарыйная супольнасць і рэдакцыя газеты “Слова Жыцця”
◊◊◊
Шаноўны ксёндз Віктар Захарэўскі! Віншуем Вас з днём Нараджэння і сардэчна жадаем Вам усіх Божых ласкаў, шмат радасных дзён, здароўя на доўгія гады, зычлівых парафіянаў і няспыннай
апекі Марыі Панны.
Удзячныя парафіяне з вёскі Скерсі
◊◊◊
Шаноўны ксёндз Юрый Саковіч! З нагоды дня Нараджэння і Імянінаў шчыра жадаем Вам благаславення Змёртвыхпаўсталага Хрыста, апекі Яго Маці, штодзённых Божых ласкаў, здароўя на доўгія гады. Мы ўдзячны Вам за адданую працу на карысць людзям і дзеля Божай хвалы, за мудрыя парады, добрае адкрытае сэрца, любоў і цярплівасць да нас. Нізкі паклон Вашай маці за сына-святара!
Вернікі з Карэлічаў
◊◊◊
Шаноўны Юрый Канапелька! Сардэчна віншуем Вас з днямі: Нараджэння і Імянінаў і жадаем Вам здароўя, доўгіх гадоў жыцця, цярплівасці ў душпастырскай працы. Няхай кожны дзень будзе шчаслівы і радасны, добры Бог адорыць Вас благаславеннем і ласкай, а Божая Маці апякуецца Вамі.
З малітвай парафіяне з Мсцібава
◊◊◊
Паважаны ксёндз Юрый Ігнатовіч! Сардэчна віншуем Вас з Імянінамі і шчыра жадаем Вам:
Каб добры Бог з неба
Са святой Паннай, Божай Маці
Даў Табе ўсё, што патрэбна,
Перш за ўсё – здароўе.
Няхай усе дары Духа
Сёння на Цябе сыходзяць,
Каб паслугай сваёй на зямлі
Дасягнуў шчасця ў блясках неба.
І жыві сто гадоў або даўжэй,
Сваім словам змяняў сэрцы.
Няхай Табе будзе Бог - любоўю,
А Марыя – падтрымкай.
Удзячныя парафіяне
|
◊◊◊
Шаноўны ксёндз Андрэй Шалкевіч! З нагоды трэцяй гадавіны святарскіх пасвячэнняў мы жадаем шчыра здароўя і шчасця на доўгія гады, радасці і неабходных Божых ласкаў, няспыннай апекі Марыі Панны, дароў Святога Духа і Божага благаславення. Няхай кожны дзень жыцця праходзіць у прыемнай атмасферы людской зычлівасці.
З малітоўнай памяццю – знаёмыя
◊◊◊
Паважаны ксёндз Юрый Грыцко! Віншуем Вас з Імянінамі і шчыра жадаем Вам здароўя, доўгіх гадоў жыцця, добрых і радасных хвілінаў жыцця, Божага благаславення. Ад усяго сэрца мы дзякуем Вам за аднаўленне нашай парафіі, добрае сэрца, шчырае абвяшчэнне Божага слова. Няхай Божая Маці і анёл-ахоўнік дапамагаюць Вам ва ўсіх справах і пачынаннях.
Вернікі з парафіі імя Беззаганнага Зачацця са Слоніма
◊◊◊
Віншуем паважанага а. Андрэя Шалкевіча з трэцяй гадавінай святарскіх пасвячэнняў. Сардэчна жадаем Вам, каб Добры Пастыр адарыў Вас неабходнымі ласкамі для кіравання даверанай аўчарняй і ўзнагародзіў за ахвярнасць і чулы клопат аб верніках. Няхай Анельская Божая Маці апякуецца Вамі заўжды, а св. Францішак указвае сваёй прастатой і любоўю да Бога і людзей самую надзейную дарогу ў Неба.
З памяццю і ўдзячнасцю ў малітве FZS і MF з Гродна
◊◊◊
Шаноўная сястра Мар’яна Алешчук! Віншуем Вас з Імянінамі і сардэчна жадаем Вам, каб добры Бог і Марыя Панна адарылі Вас здароўем і сілай у працы на карысць людзям і дзеля Божай хвалы. Аддзяч, Божа, за апеку над нашымі дзецьмі і добрыя словы для нас.
Віталій і Аліцыя Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважаны ксёндз Войцех Біскевіч! З удзячнасцю, павагай і малітвай мы віншуем Вас з Імянінамі. Жадаем Вам усіх Божых ласкаў, стойкасці, прыгожага плёну святарскай працы, здароўя на доўгія гады і ўсяго самага найлепшага, што ёсць на свеце.
Мы дзякуем Вам, вялебны ксёндз,
Што нашыя душы Вы аддаляеце ад граху,
Што ўказваеце ўсім самую кароткую дарогу,
Якая вядзе ў Неба, да Бога.
Паважаны наш ксёндз, мы дзякуем шчыра,
Што нас вядзеце да Бога, умацоўваеце ў веры.
Мы ўзносім да Бога малітвы,
Каб пакуль - у Неба, Вы мелі
шчасце на зямлі.
Ад імя ўсіх парафіянаў з Жупранаў Юзаф Грыньчук
◊◊◊
Віншуем шаноўнага ксяндза Юрыя Марціновіча з Імянінамі і жадаем Вам усіх Божых ласкаў, няспыннай апекі Марыі Панны, сардэчных людзей на святарскім шляху, здароўя на доўгія гады, нязгаснага запалу для абвяшчэння Божага слова.
З малітоўнай памяццю сем’і: Авіяновіч, Марцулевіч, Бяленік, Мацюкевіч, Савіцкіх і ўдзячныя пілігрымы
◊◊◊
Шаноўная пані Ірэна Скробат! З нагоды цудоўнага юбілею перасылаем самыя сардэчныя пажаданні: здароўя, шмат спакойных і радасных дзён, усмешкі на твары, сямейнага цяпла, любові ад блізкіх. Няхай добры Бог
апякуецца Вамі заўжды
Сям'я і сябры, якія Вас любяць
|