Сёння многія стараюцца атрымаць вадзіцельскія правы. І нічога дзіўнага. Аднак, вельмі цікава, што каб атрымаць іх, трэба здаць экзамен на веданне правіл дарожнага руху і ўменне вадзіць транспартны сродак. Таму, атрымліваючы вадзіцельскія правы, мяркуецца, што правілы дарожнага руху Вы ведаеце! Але зусім інакш выглядае сітуацыя, калі “свежа спечаны” вадзіцель сядае за руль, а побач ужо няма таго, хто будзе вырашаць аб здачы экзамену. Тады некаторыя пачынаюць лічыць сябе пілотамі Формулы-1. Многія могуць паводзіць сябе на дарогах так, быццам правілы дарожнага руху на іх не распаўсюджваюцца. Сярод іх ёсць таксама веруючыя людзі. Варта сказаць, што каталіцкі Касцёл не выдаў ніводнага афіцыйнага дакумента, які б указваў, як трэба паводзіць сябе на дарозе, будучы пешаходам ці вадзіцелем.
Сёння ўсё часцей можна сустрэцца з такім пытаннем: “Ці невыкананне правіл дарожнага руху – гэта грэх?” Адказ гучыць адназначна: так. Многія вадзіцелі ў парушэнні правіл дарожнага руху не бачаць нічога дрэннага. Аднак, іх невыкананне, а ў тым ліку і хуткая язда на аўтамабілі, матацыкле ці іншым транспартным сродку, з’яўляецца грахом, таму што вадзіцель падвяргае небяспецы не толькі сваё жыццё, але ў многіх выпадках таксама жыццё і здароўе іншых удзельнікаў дарожнага руху. †