Ці стану я лепшым?

Задай пытанне

Такая небяспека сапраў­ды існуе. І ў гэтым нам на дапамогу прыходзяць рэкалекцыі. Яны з’яўляюцца нагодай, каб суцішыцца, задумацца над сабой і сваім жыццём перад Богам і разам з Ім. Гэта шанс, каб сустрэць Езуса, пазнаёміцца з Ім, палюбіць.
   Для многіх сучасных людзей жыццё з’яўляецца кашмарам, які яны самі сабе стварылі. Яны адчуваюць духоўную пустату, якая прыводзіць да таго, што жыццё здаецца ім пазбаўленым сэнсу, яны заплаканыя, нярэдка ўблытаныя ў дрэнныя звычкі, не могуць сабе парадзіць з болем, які прынесла жыццё. І многія з іх чакаюць, што Касцёл дасць ім у таблетцы панацэю ад усіх хвароб нашага часу.
   Але хутчэй за ўсё патрэбны намаганні, і не малыя, каб адважыцца паглядзець на сваё жыццё і паспрабаваць зрабіць з ім нешта канструктыўнае. А гэта патрабуе часу і намаганняў. Не ўдасца змяніць цэлае жыццё за адну секунду.
Але як знайсці час на тое, каб спыніцца і падумаць аб жыцці, аб каштоўнасцях, аб мінучасці?
Калі бацькі размаўляюць са сваімі дзецьмі, то гавораць ім, што важна атрымаць адукацыю, авалодаць замежнымі мовамі і г.д., аднак не заўсёды ўказваюць на тое, што найбольш істотнае. Яны не гавораць аб тым, як пражыць жыццё, каб не страціць таго, што найважнейшае. Такім чынам, варта знайсці час, каб перажыць рэкалекцыі, не толькі адвэнтавыя ці велікапосныя, але і індывідуальныя, у дарозе, для сем’яў ці сужэнцаў і іншыя.
   Можа, падчас такіх рэкалекцый мы пачуем словы, якія дадуць нам штосьці для роздуму, ад якога часцей за ўсё пачынаецца змена жыцця. Але трэба памятаць, што няма ўніверсальных правіл, якія спраўджваюцца заўсёды і ўсюды. Мы самі павінны адкрыць свой шлях, паколькі мы вольныя і ніхто не можа нас ні да чаго прымусіць. “Калі хочаш”, – часта паўтараў Езус. Выбар належыць нам. Трэба памятаць, што за кожны свой учынак мы заплацім галавой. Калі мы гатовы стаць лепшымі, пара знайсці час на рэкалекцыі.