Аб’ядналіся ў малітве за трагічна памерлых

Беларусь

У апошні дзень Велікоднай актавы 11 красавіка б.г. мінска-магілёўскі Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў св. Імшу ў мінскай архікатэдры. Арцыбіскуп падкрэсліў падчас яе, што малітва за памерлых з’яўляецца збавеннай, і заклікаў усіх памаліцца за ахвяры катастрофы, якая здарылася з польскім самалётам пад Смаленскам. Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Марцін Відовіч, святары, дыпламаты і шматлікія вернікі ўшанавалі памяць пра тых, хто загінуў. У сувязі з трагедыяй мітрапаліт выказаў у пісьмовай форме спачуванне, якое было накіравана Канферэнцыі Епіскапату Польшчы і яе пасольству ў Мінску. У Пінску маліліся за тых, хто загінуў у катастрофе. Кардынал Казімір Свёнтэк кіраваў галоўнымі ўрачыстасцямі ў пінскай катэдры. 18 красавіка б.г. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прысутнічаў на жалобным набажэнстве ў архікатэдры ў Мінску.