Рэкалекцыі для працаўнікоў Карытас

Беларусь


Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
1 - 3 сакавіка 2010 г. у цэнтры імя св. Лукі ў Ляскаўцы прайшлі першыя ў Беларусі рэкалекцыі для працаўнікоў Карытас з усіх дыяцэзій Беларусі. Ксёндз Аляксандр Яшчэўскі SDB, дырэктар катэхетычнага аддзела Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, праводзіў дні духоўнага аднаўлення. Тут закраналіся наступныя тэмы: значэнне ўдзелу ў святой Эўхарыстыі і ў сакрамэнце Пакаяння і Паяднання – аднаго з элементаў Вялікага посту, прысутнасць Божага слова ў жыцці хрысціяніна, а таксама навяртанне перад абліччам Апошняга суда.