Візіт Мітрапаліта Т. Кандрусевіча ў Германію і ў Аўстрыю

Беларусь

Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
24 студзеня 2010 г. пачаўся візіт у Германію і ў Аўстрыю мінска-магілёўскага Мітрапаліта арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і дырэктара каталіцкай дабрачыннай арганізацыі Карытас у Беларусі кс. Віктара Гайдукевіча SDB. Падчас побыту ў Германіі, які закончыўся 31 студзеня, прайшла серыя сустрэчаў з прадстаўнікамі арганізацыі “Renovabis” і нямецкай Карытас з мэтай выпрацаваць напрамак супрацоўніцтва ў сферы дабрачыннай дзейнасці ў Беларусі.
    27 студзеня 2010 г. падчас сустрэчы з біскупам дыяцэзі Лінц у Аўстрыі Людвікам Шварцам дэлегацыя з Беларусі пазнаёмілася з праектамі дыяцэзіі Лінц у сферы новых мас-медыяў і зацікавілася экуменічнай акцыяй пад назвай “Доўгая ноч Касцёлаў”.