ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Хрысціянскія традыцыі

Любіць і хоча быць любімым

Хрысціянскія традыцыі

Чалавек, які шукае любові, не знойдзе іншай, больш цудоўнай крыніцы, чым Сэрца Бога-Чалавека. З гэтага Сэрца, працятага салдацкай дзідай на Галгофе, выцяклі Кроў і Вада. Гэтым жэстам міласэрнасці людзі былі абмыты і ачышчаны ад бруду грахоў. З тых памятных падзей прайшло шмат часу, многія пакаленні гэтай зямлі адышлі ў вечнасць, а невычэрпная Крыніца Божай Любові і Міласэрнасці б’е і застаецца жывой. З яе да нас цячэ дзівосны паток Божай любові і шматлікіх Яго ласкаў.
Сэрца Езуса заспакойвае патрэбы
    Гэтая Крыніца Божай любові можа задаволіць чалавечыя імкненні і жаданні, а трывогу і безнадзейнасць паглынуць у сваім жыватворным патоку. Сэрца Збаўцы – адзіны знак, пад якім людзі знаходзяць і могуць заспакоіць свае самыя глыбокія прагненні, да якіх, несумненна, належыць прагненне любові і сэнсу жыцця. Хрыстос ніколі нікога не адштурхоўвае, а ў Яго Сэрцы выратаванне і суцяшэнне знаходзіць кожны, хто верыць у Збаўцу.
 

Спосабы ўшанавання Найсвяцейшага Сэрца Езуса

Хрысціянскія традыцыі

У чэрвені скіроўваемся да Найсвяцейшага Сэрца Езуса, зноў асэнсоўваючы, што любоў з’яўляецца каштоўнай і жыватворнай. І вось сцежкі, якімі варта хадзіць, каб паняцце сапраўднай любові ў нашай свядомасці не пахіснулася.
1. Адданасць
   Разважаючы над Найсвяцейшым Сэрцам Езуса, разумеем, наколькі глыбокая Божая любоў да нас. Езус на крыжы цалкам аддаў сябе, каб даказаць сваю любоў да чалавека, і штодзень працягвае гэта рабіць у ахвяры св. Імшы.
    Так, Езус аддае нам сваё сэрца кожны раз, калі прыступаем да св. Камуніі, і адзінае разумнае, што можам зрабіць, – аддаць Яму сваё сэрца ўзамен. Адным з прыгожых спосабаў для гэтага з’яўляецца прысвячэнне сябе Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса. Акт асабістага прысвячэння можна знайсці амаль ва ўсіх малітоўніках, а таксама ў інтэрнэце. Застаецца толькі набожна прамовіць і з усіх сіл старацца жыць згодна з яго зместам.
   

Місія выканальная

Хрысціянскія традыцыі

У 20-гадовы юбілей выдання “Апэляў фацімскага паслання” прыгледзімся да асноўных просьбаў Найсвяцейшай Панны Марыі, перададзеных нам с. Луцыяй.
“Ты застанешся тут пэўны час”. Гэтыя словы пачула з вуснаў Марыі маленькая Луцыя. Маці Божая прыходзіла да трох фацімскіх пастушкоў на зялёным кавалку пашы, які належаў бацькам дзяўчыны, але толькі ёй дала магчымасць весці размову з сабой.
    Дзяўчына атрымала пэўную місію – павінна была стаць сведкай Неба сярод людзей і данесці ім галоўнае фацімскае пасланне: навяртанне і збаўленне сябе і бліжняга. Луцыя адказна выконвала даручэнне – гартавала ўласныя цноты, ахвяравала сваё жыццё Богу праз уступленне ў кляштар, а напрыканцы жыцця напісала кнігу, дзе ў дакладных кароткіх формулах прадставіла тое, да чаго заклікала Неба ў Фаціме.
   

У маі з Марыяй: побач са Слугой і Каралевай

Хрысціянскія традыцыі

Май – гэта месяц, калі сэрцы хрысціян радасна ўшаноўваюць Найсвяцейшую Панну Марыю праз адмысловыя малітвы і набажэнствы.
    Вернікі захапляюцца Мадоннай, даручаючы Ёй уласныя лёсы як Каралеве Неба.
Калі засяродзіцца над жыццём Марыі як зямной панны – якія мела рысы характару, аб чым думала, што адчувала – то можам усвядоміць, што Яна была простай жанчынай з цвёрдым унутраным стрыжнем. Давайце ўважліва прыглядзімся да адрэзкаў жыцця Марыі з Назарэта, каб яшчэ больш наблізіць Яе постаць.
   

Духоўная камунія

Хрысціянскія традыцыі

У актуальнай сітуацыі, калі многія католікі з-за страху перад заражэннем каронавірусам не прыступаюць да сакраментальнай Камуніі або не маюць магчымасці асабіста наведваць святыню, каб прыняць удзел у Найсвяцейшай Ахвяры, можна карыстаць з духоўнай Камуніі. Што яна сабой прадстаўляе? Як правільна яе “прымаць”?
Духоўная Камунія – гэта лучнасць чалавека з Эўхарыстычным Езусам, якая рэалізуецца праз прагненне прыняцця сакраментальнай Камуніі. Адначасова такое прагненне грунтуецца на веры, ажыўленай праз любоў.
   

Служыць дабру зачатага дзіцяці

Хрысціянскія традыцыі

25 сакавіка Каталіцкі Касцёл ва ўсім свеце будзе адзначаць урачыстасць Звеставання Пана. Маем выключную нагоду, каб падзякаваць і задумацца над жыццём. Таксама ў гэты дзень можна ўрачыста прыняць абавязак духоўнага ўсынаўлення дзіцяці, жыццё якога знаходзіцца пад пагрозай. Яго сутнасць палягае на тым, што чалавек дае абяцанне на працягу 9-ці месяцаў маліцца за адно зачатае дзіця, каб яно змагло з’явіцца на свет, а не стала ахвярай аборту.
У 2019 годзе ў Беларусі нарадзілася 87 851 дзіця. Гэта гістарычны мінімум за перыяд з 1945 года. Калі ж казаць пра іншы паказчык – лічбу перарваных цяжарнасцей, то ён склаў больш за 20 000. Наколькі важна апынуцца побач з жанчынай, якая плануе здзейсніць аборт, і падабраць для яе патрэбныя словы? Якім чынам у горадзе над Нёманам змагаюцца за права дзяцей нарадзіцца? Разважаюць спецыялісты, неабыякавыя да справы абароны зачатага жыцця.
   

Прайсці школу св. Юзафа

Хрысціянскія традыцыі

Школа св. Юзафа дае грунтоўны фундамент, на якім можам будаваць хрысціянскае жыццё. Следуючы наказам святога, нам будзе прасцей станавіцца сведкамі Езуса ў штодзённым атачэнні, паводле ўласнага паклікання. Ды і проста быць шчаслівымі – у зямным і нябесным свеце.
Як добра было б мець побач кагосьці, хто ніколі не адмовіць у дапамозе, хто ўважліва выслухае і заўсёды падтрымае… Насамрэч, кожны з нас мае каля сябе такую асобу – непрыкметную, але дзейсную. Маўклівая постаць з Бібліі, без прысутнасці якой нельга ўявіць усю каштоўнасць дзеяў Евангелля.
    19 сакавіка ўзгадваем самага важнага святога, які мае асаблівую ласку ў Бога – св. Юзафа. Яго прываблівасць для вернікаў абумоўлена не толькі асаблівымі заслугамі ва Усявышняга, але і досведам звычайных штодзённых цяжкасцей. Таму хрысціяне маюць рацыю, калі шукаюць яго заступніцтва ў тых ці іншых складаных сітуацыях – спантанных і будзённых. Яго блізкасць да нас відавочная, бо са Святога Пісання жыццё св. Юзафа здаецца найбольш зразумелым простаму чалавеку. Ён блізкі нам у працы, у няведанні сваёй будучыні, у сямейных клопатах і выхаванні дзяцей. Таксама, як і мы, св. Юзаф зарабляў на жыццё, клапаціўся пра бліжніх, пераязджаў з месца на месца, перажываў дробныя радасці і трывогі. Пры гэтым адно непадабенства св. Юзаф усё ж захаваў: у любой сітуацыі ён паводзіў сябе як сапраўдны Божы чалавек. І гэта дае кожнаму з нас падставу да разважання і пераймання.
   

Старонка 9 з 21:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.