ГРОДНА
Панядзелак,
06 снежня
2021 года
 

Хрысціянскія традыцыі

Першы пакліканы

Хрысціянскія традыцыі

У літургіі Касцёла св. апостала Андрэя ўспамінаем 30 лістапада.
Св. апостал Андрэй – чалавек веры і надзеі, які нават праз сваю смерць прывёў да Хрыста вялікія тлумы людзей.
Св. Андрэй у многіх атаясамліваецца з “андрэйкамі” або са шматлікімі народнымі прыказкамі, звязанымі з яго імем. Між тым, у імені св. Андрэя ўтоена нашмат глыбейшае пасланне – пасланне веры, вынікам якой у нашым жыцці павінны стаць жывыя адносіны з Езусам Хрыстом.
 

Марыя вядзе да Хрыста

Хрысціянскія традыцыі

Урачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, прыпадае на 16 лістапада.
Мы дзеці гэтай зямлі, на якой у пілігрымцы веры, а таксама ў штодзённых сямейных ці прафесійных праблемах нас суправаджае Найсвяцейшая Панна Марыя – Маці Міласэрнасці, таксама вядомая як Маці Вастрабрамская.
Ужо столькі пакаленняў Яна суправаджае людзей гэтай зямлі, суправаджае наш лёс і жыццёвыя шляхі, а таксама вандроўкі па дарогах свету. І ў цяперашняй складанай сітуацыі, калі многія людзі па розных прычынах разбягаюцца па свеце, часта новае жыццё яны пачынаюць будаваць з Ёю – Марыяй Вастрабрамскай, якая з’яўляецца для іх знакам надзеі. Марыя – гэта вялікі дар неба, дзякуючы якому мы адчуваем сябе ў бяспецы і спакоі, асабліва калі ўсклікаем з простай верай і мовай нашага сэрца: “Слаўся, Каралева, Маці Міласэрнасці, жыццё, уцеха і надзея наша, слаўся”.
   

Урачыстасць Усіх Святых і Задушкі

Хрысціянскія традыцыі

Традыцыйна ў першыя дні лістапада вернікі наведалі могілкі, каб памаліцца за сваіх памерлых блізкіх. Яны таксама мелі магчымасць атрымаць поўны адпуст, што з’яўляецца адным з самых каштоўных дароў, якія жывы чалавек можа ахвяраваць за памерлых.
Малітоўная памяць – гэта адзінае, чым мы можам дапамагчы тым, хто адышоў з гэтага свету.
   

Спыніся на хвіліну, чалавек…

Хрысціянскія традыцыі

listopada

Урачыстасць Усіх Святых і Успамін усіх памерлых вернікаў з’яўляюцца часам, калі свет памерлых судакранаецца са светам жывых.
    Часу характэрна няўмольна ўцякаць, незваротна мінаць. З першымі замаразкамі, як і кожны год, надыходзіць лістапад, які адорвае нас сваёй задуменнасцю, смуткам, панурай, дажджлівай аўрай, навязваючы настрой рэфлексіі на тэму мінучасці жыцця.
   

Евангелле, напісанае жыццём

Хрысціянскія традыцыі

lukasz118 кастрычніка ўспамінаем св. евангеліста Луку, заступніка ўрачоў і жывапісцаў.
Існуе сцверджэнне, што св. Лука таксама быў таленавітым жывапісцам. Некаторыя пералічваюць больш за сто карцін, аўтарам якіх ён можа быць. Да іх адносяць таксама Яснагорскі абраз.
   

Асаблівая місія і выключнае заданне

Хрысціянскія традыцыі

Свята свсв. арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала адзначаем 29 верасня.
Літургічны ўспамін святых арханёлаў – добрая нагода, каб зноў усвядоміць мэту нашага зямнога падарожжа.
Свята, якое мы кожны год адзначаем у канцы верасня, у чымсьці асаблівае, таму што ўшаноўваем святых, але не людзей, а анёлаў. Асаблівых анёлаў, якія называюцца арханёламі: Міхала, Габрыэля і Рафала.
   

Крыж як доказ любові

Хрысціянскія традыцыі

jezus krzyz14 верасня адзначаецца
Свята Узвышэння Святога Крыжа.
Чаму мы ўшаноўваем крыж, хоць ён з’яўляецца інструментам жорсткай смерці і сімвалам найгоршых пакут?
   

Старонка 1 з 18:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2021

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2021 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  25

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.