Свята Хросту Пана
Я хрысціў вас вадою, а Ён будзе хрысціць вас Духам Святым”.
І сталася ў тыя дні, прыйшоў Езус з Назарэта, што ў Галілеі, і быў ахрышчаны Янам у Іардане. І адразу, калі выходзіў з вады, убачыў нябёсы раскрытыя, і Духа, як голуба, сыходзячага на Яго. І пачуўся голас з нябёсаў: “Ты Сын Мой умілаваны, Цябе ўпадабаў Я”. †