ГРОДНА
Панядзелак,
29 красавіка
2024 года
 

Разважанні з Божым Словам

II Нядзеля Вялікага Посту

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
Езус узяў Пятра, Якуба і Яна і павёў на высокую гару асобна іх адных. I перамяніўся перад імі. Адзенне Ягонае сталася бліскучым і вельмі белым, як ніводзін валюшнік на зямлі не можа выбеліць. I аб’явіўся ім Ілля з Майсеем і гутарылі з Езусам. I на гэта Пётр сказаў Езусу: «Раббі, добра нам тут быць, таму зробім тры шатры: адзін Табе, адзін Майсею і адзін Іллі». Бо не ведаў, што сказаць, таму што яны спалохаліся. I з’явілася воблака, якое закрыла іх, і з воблака пачуўся голас: «Гэта Сын Мой умілаваны, Яго слухайце». I адразу, калі яны агледзеліся навокал, ужо нікога не ўбачылі, апроч аднаго Езуса. Калі сыходзілі яны з гары, загадаў ім нікому не казаць, што яны бачылі, пакуль Сын Чалавечы не ўваскрэсне з мёртвых. I захавалі наказ, разважаючы між сабою, што значыць «уваскрэснуць».

Мк 9, 2-10

 

I Нядзеля Вялікага Посту

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
Дух вывеў Езуса ў пустыню. I быў Ён у пустыні сорак дзён, дзе Яго выпрабоўваў сатана; і быў са звярамі, і Анёлы служылі Яму. Пасля ж таго, як выдалі Яна, прыйшоў Езус у Галілею, прапаведуючы Евангелле Божае і кажучы, што настаў час і наблізілася Валадарства Божае: кайцеся і верце ў Евангелле.

Мк 2, 12-15

 

VІI Нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
Праз некалькі дзён Езус зноў прыйшоў у Кафарнаум, і разышлася вестка, што Ён у доме. Адразу сабралася столькі народу, што ўжо не было месца каля дзвярэй. I Ён прамаўляў да іх. Прыйшлі да Яго чацвёра, якія неслі паралізаванага. Не маючы магчымасці прынесці яго да Езуса з-за натоўпу, разабралі страху, дзе Ён быў, і, зрабіўшы дзіру, спусцілі насілкі, на якіх ляжаў паралізаваны. Езус, убачыўшы веру іх, сказаў паралізаванаму: “Дзіця, даруюцца табе грахі твае”.
    Там жа сядзелі некаторыя з кніжнікаў і разважалі ў сэрцах сваіх: “Чаму ён так гаворыць? Ён блюзнерыць: хто можа дараваць грахі, калі не сам Бог?” Езус, адразу ж даведаўшыся ў духу сваім, што яны так думаюць, сказаў ім: “Чаму так думаеце ў сэрцах вашых? Што лягчэй: ці сказаць паралізаванаму «даруюцца табе грахі твае», ці сказаць «устань, вазьмі насілкі свае і хадзі?» Але, каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае на зямлі ўладу дараваць грахі, кажа паралізаванаму: “Табе кажу: устань, вазьмі насілкі свае ды ідзі да дому свайго”. Той адразу ж устаў і, узяўшы насілкі, выйшаў перад усімі, так што ўсе дзівіліся і славілі Бога, кажучы, што ніколі такога не бачылі.

Мк 2, 1-12

   

VI Нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
Прыйшоў да Езуса пракажоны і, упаўшы на калені, прасіў Яго: “Калі хочаш, можаш мяне ачысціць”. Езус, злітаваўшыся над ім, працягнуў руку, дакрануўся да яго і сказаў яму: “Хачу, будзь ачышчаны”. I адразу ж праказа сышла з яго, і ён стаў чысты.
    Езус строга перасцярог яго і адразу адправіў, кажучы: “Глядзі, нікому нічога не кажы; але ідзі, пакажыся святару і дай ахвяру за ачышчэнне сваё, як загадаў Майсей, для сведчання ім”.
    Але ён, выйшаўшы, пачаў абвяшчаць і шмат расказваць пра падзею, так што Езус не мог ужо адкрыта ўвайсці ў горад, але быў здалёк, у пустэльных мясцінах. I прыходзілі да Яго адусюль.

Мк 1, 40-45

   

V Нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
У той час: Езус, выйшаўшы з сінагогі, прыйшоў з Якубам і Янам у дом Сымона і Андрэя. Цешча ж Сымона ляжала ў гарачцы, і адразу сказалі Езусу пра яе. Ён падышоў і, узяўшы за руку, падняў яе. I прайшла ў яе гарачка; і жанчына пачала служыць ім.
    Калі ж настаў вечар і зайшло сонца, прынослі да Яго ўсіх нядужых і апантаных злымі духамі. А ўвесь горад сабраўся перад дзвярыма. Ён жа аздаравіў многіх, якія пакутавалі ад розных хвароб, і выгнаў многіх злых духаў; і не дазваляў злым духам казаць, што яны ведалі Яго. А раніцай, устаўшы вельмі рана, выйшаў і пайшоў у пустыннае месца і там маліўся. Сымон і тыя, хто быў разам з ім, пайшлі за Ім. I, калі знайшлі Яго, сказалі Яму: “Усе шукаюць Цябе”. Ён адказаў ім: “Пойдзем куды-небудзь у бліжэйшыя мястэчкі, каб і там прапаведаваць, бо Я дзеля гэтага прыйшоў”. I прапаведаваў Ён у сінагогах іхніх па ўсёй Галілеі і выганяў злых духаў.

Мк 1, 29-39

   

IV Нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
У горадзе Кафарнауме Езус увайшоў у шабат у сінагогу і навучаў. I здзіўляліся вучэнню Ягонаму, бо Ён вучыў іх як той, хто мае ўладу, а не як кніжнікі.
    I быў тады ў сінагозе чалавек, апанаваны нячыстым духам, які закрычаў: “Што Табе да нас, Езус Назаранін? Ты прыйшоў загубіць нас? Ведаю Цябе, хто Ты, Святы Божы”. Але Езус забараніў яму, кажучы: “Змоўкні і выйдзі з яго”. Тады дух нячысты, таргануўшы яго і закрычаўшы моцным голасам, выйшаў з яго. I здзівіліся ўсе так, што пыталіся адзін у аднаго, кажучы: “Што гэта? Новае вучэнне, якое мае моц? Ён і духам нячыстым загадвае, і яны слухаюцца Яго”. I адразу разышлася пра Яго чутка па ўсёй ваколіцы Галілеі.

Мк 1, 21-28

   

III Нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
Пасля таго, як выдалі Яна, прыйшоў Езус у Галілею, прапаведуючы Евангелле Божае і кажучы, што настаў час і наблізілася Валадарства Божае: “Кайцеся і верце ў Евангелле”.
    Праходзячы ж каля Галілейскага мора, убачыў Сымона і Андрэя, брата Сымона, якія закідалі сеткі ў мора, бо яны былі рыбакамі. I сказаў ім Езус: “Ідзіце за Мною, і Я зраблю вас рыбакамі людзей”. I, адразу пакінуўшы сеткі, яны пайшлі за Ім.
    Адышоўшы крыху далей, Ён убачыў Якуба Зэбэдэевага і Яна, брата ягонага, якія таксама сядзелі ў чоўне і ладзілі сеткі. I адразу паклікаў іх. I, пакінуўшы бацьку свайго Зэбэдэя ў чоўне з работнікамі, яны пайшлі за Ім.

Мк 1, 14-20

   

З катэхізіса (4)

Разважанні з Божым Словам

  818.
   Тых, хто сёння нараджаецца ў супольнасцях, якія ўзніклі ў выніку расколу, і “напаўняецца верай у Хрыста, нельга абвінавачваць у граху адлучэння. А каталіцкі Касцёл акружае іх братэрскай павагай і любоўю... Апраўданыя верай праз хрост, яны належаць да Цела Хрыста, таму іх упрыгожвае належнае ім хрысціянскае імя, а сыны каталіцкага Касцёла па праву лічаць іх братамі ў Пану”


   

II Нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Стаяў Ян Хрысціцель і двое з вучняў ягоных і, калі ўбачыў Езуса, які ішоў, сказаў: «Вось Баранак Божы». I пачулі двое вучняў яго, што ён сказаў, і пайшлі за Езусам.
    А Езус, азірнуўшыся і ўбачыўшы, што яны ідуць за Ім, сказаў: «Чаго шукаеце?»
    Яны сказалі Яму: «Раббі (што азначае «настаўнік»), дзе жывеш?»
    Ён сказаў ім: «Ідзіце і ўбачыце». Яны пайшлі і ўбачылі, дзе Ён жыве, і засталіся ў Яго ў гэты дзень. Было ж каля дзесятай гадзіны.
    Андрэй, брат Сымона Пятра, быў адным з двух, якія пачулі ад Яна пра Езуса і пайшлі за Ім. Знайшоў ён спачатку брата свайго Сымона і кажа яму: «Мы знайшлі Месію» (гэта значыць Хрыста). I прывёў яго да Езуса. Езус, глянуўшы на яго, сказаў: «Ты Сымон, сын Яна; ты будзеш названы Кефас» (што азначае «Пётр», «скала»).

Ян 1, 35-42

   

Хрост Пана

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Ян Хрысціцель прапаведаваў, кажучы: «Ідзе за мною мацнейшы за мяне, якому я не варты, нахіліўшыся, развязаць раменьчык на ягоных сандалях. Я хрысціў вас вадою, а Ён будзе хрысціць вас Духам Святым».
    I сталася ў тыя дні, прыйшоў Езус з Назарэта, што ў Галілеі, і быў ахрышчаны Янам у Іярдане. I адразу, калі выходзіў з вады, убачыў нябёсы раскрытыя, і Духа, як голуба, сыходзячага на Яго. I пачуўся голас з нябёсаў: «Ты Сын Мой умілаваны, Цябе ўпадабаў Я».

Мк 1, 7-11

   

З катэхізіса (3)

Разважанні з Божым Словам

  525.
   Езус нарадзіўся ва ўбогай стайні, у беднай сям’і; першымі сведкамі гэтай падзеі з’яўляюцца простыя пастухі. Менавіта ў гэтай убогасці раскрываецца хвала нябёс. Касцёл не перастае апяваць хвалу гэтай ночы: Сёння Дзева нараджае Вечнага,
    А зямля дае пячору Недасягальнаму.
    Выхваляюць Яго анёлы і пастухі,
    Прыбліжаюцца Мудрацы, ідучы за зоркай,
    Таму што Ты нарадзіўся для нас,
    Малое Дзіцятка, вечны Божа!


   

Свята Святой Сям'і

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Калі мінулі дні іх ачышчэння паводле Закону Майсея, бацькі Езуса прынеслі Яго ў Ерузалем, каб прадставіць перад Панам. Бо напісана ў Законе Пана, што кожнае першароднае дзіця мужчынскага полу павінна быць прысвечана Пану. Ім, згодна з Законам Пана, трэба было таксама прынесці ў ахвяру пару туркавак або два галубкі. Быў у Ерузалеме чалавек, імя якога Сімяон. Быў гэта чалавек праведны і пабожны, які чакаў суцяшэння Ізраэля, і Святы Дух спачываў на ім. Адкрыў яму Святы Дух, што ён не памрэ, пакуль не ўбачыць Месію ІІана. I прыйшоў, натхнёны Духам, у святыню. I калі бацькі прынеслі Дзіцятка Езус, каб учыніць з Ім паводле звычаю Закону, ён узяў Яго на рукі, блаславіў Бога і сказаў: «Цяпер, Валадару, паводле слова Твайго, адпусці слугу Твайго ў спакоі, бо вочы мае ўбачылі збаўленне Тваё, якое падрыхтаваў Ты перад абліччам усіх народаў: святло для асвятлення язычнікаў і хвалу народа Твайго Ізраэля». А Яго бацька і Маці дзівіліся таму, што было сказана пра Яго. I блаславіў іх Сімяон і сказаў Марыі, Маці Яго: «Вось гэты прызначаны на падзенне і на паўстанне многіх у Ізраэлі, і на знак, якому супраціўляцца будуць».

Лк 2, 22-34

   

Старонка 41 з 51:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  247

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.