ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Езу, Ты гэтым займіся!

Калі да айца Піо прыходзілі тлумы, ён казаў:
    – Ідзіце лепш да кс. Далінда! Гэты містык пакінуў малітву, якую яму прадыктаваў сам Езус.
    Табе здаецца, што сітуацыя пагаршаецца? Заплюшчы вочы і скажы: “Езу, Ты гэтым займіся”.
    Прадстаўляем Вам, дарагія Чытачы, рубрыку пад назвай “Езу, Ты гэтым займіся!”
   
    На старонках нашай газеты мы будзем змяшчаць малітвы на розныя нагоды і ў розных патрэбах. Вы нават не заўсёды знойдзеце іх у сваіх малітоўніках, але яны спатрэбяцца Вам у жыцці. Таму дасылайце на адрас рэдакцыі просьбы і пытанні наконт Вашых сітуацый і патрэб, а мы пастараемся знайсці малітву, якая дапаможа Вам у жыцці.


   

 

Малітва на кожны дзень (3)

Езу, Ты гэтым займіся!

Малітва праз заступніцтва
    св. Блажэя

    Усемагутны, Вечны Божа! З жывой верай і пашанай я ўсхваляю Тваю Боскую веліч і кланяюся Табе, а таксама прашу з дзіцячым даверам Тваіх ласкаў і міласэрнасці. Асвяці змрок майго розуму промнем Твайго святла і распалі маё сэрца агнём Тваёй боскай любові, каб я мог сузіраць вялікія цноты і заслугі св. Блажэя, і так, як ён, пераймаць жыццё Твайго Боскага Сына. Прашу Цябе таксама аб ласцы ... праз заслугі і заступніцтва гэтага магутнага духоўнага памочніка, святога Блажэя. “Будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі”. Выслухай ласкава гэтыя словы, калі яны пойдуць на большую хвалу Тваю і на збаўленне душы.
   Амэн.
 

Малітва на кожны дзень (2)

Езу, Ты гэтым займіся!

Хвала Хрысту! Прашу, дапамажыце знайсці малітву аб распазнанні паклікання. Дзякуй. (Ганна Багдзевіч)
Пане, Ты пранікаеш і ведаеш мяне. Ты стварыў мяне для шчасця, дапамажы мне яго адшукаць. Пакажы мне маю дарогу жыцця. Зрабі так, каб я выбраў(ла) тое, што для мяне Ты задумаў яшчэ ва ўлонні маёй маці. Я жадаю быць Табе паслухмяным(ай) ва ўсім. Я пайду, дзе Ты мяне пашлеш. Я давяраю Табе, таму што ведаю: Ты мяне кахаеш і жадаеш майго дабра. Праводзь мяне па Тваіх сцяжынках. Амэн.
   

Малітва на кожны дзень

Езу, Ты гэтым займіся!

Пане, дазволь мне са спакойнай душой спаткаць усё, што мне нясе кожны дзень. Дапамажы мне паддацца Тваёй святой волі. У кожную хвіліну дня вучы мяне і падтрымлівай ва ўсім. Аб’яўляй сваю волю адносна мяне і людзей, што навокал. І якія б я не атрымаў сёння весткі, зрабі так, каб я прымаў іх са спакоем і моцным перакананнем, што ва ўсім адбываецца Твая святая воля. Кіруй усімі маімі думкамі, словамі, учынкамі і пачуццямі. Ва ўсіх непрадбачаных выпадках дазволь мне памятаць, што ўсё паходзіць ад Цябе і што Ты Валадар усяго. Навучы мяне разумець людзей і з прастатой паступаць з кожным членам маёй супольнасці, нікога не засмучаючы і не ўносячы ў яго душу нявызначанасці.
    Пане, дадай мне сіл, каб пераносіць цяжкасці кожнага дня і прымаць тое, што здарыцца. Ты сам кіруй маёй воляй, прыцягваючы яе да сябе, і вучы мяне кожны дзень, як верыць у Цябе, як цярпець і як прабачаць з Тваёй любоўю ў маім сэрцы. Пане, веру, што я заўсёды Твой, і дзякую Табе за гэтую веру кожны дзень.
   

Старонка 4 з 4:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.