“Злавіць пасланне” ад Бога!
Ангеліна Пакачайла
02 лістапада 2012
|
Хвала Хрысту!
Рада сустрэчы. Дваццатай. Менавіта столькі разоў мы сустракаемся з Вамі ў рубрыцы “НА СКРЫЖАВАННІ” ў газеце “Слова Жыцця”. Хочацца верыць, што Вашы шляхі перакрыжоўваюцца з мэтамі і справамі, якімі штомесячна дыхае моладзевая рубрыка.
А пакуль паразважаем над судным днём, які набліжаецца з кожнай хвілінай. У дапамогу – песня. “Пастукаемся” да святых, пранікнемся іх пакорным служэннем праз кнігу. І пашукаем адказ на пытанне: што падштурхоўвае ці прымушае чалавека здраджваць.
Увага сканцэнтравана, адкрыцці чакаюць за заслонай літар і лічбаў.
Што ж, з Богам наперад!

ВЫКАЗВАННЕ З БІБЛІІ: “ Той, хто сумняваецца... сам сябе асуджае” (пар.: Рым 14, 23).
Хрысціянін не можа сумнявацца. Ён верыць. А вытокі веры ў сэрцы. З розумам гэтыя паняцці не перакрыжоўваюцца. Таму хрысціянін, хутчэй, давярае. Нябёсы абураюцца, калі нейкая праўда веры ставіцца пад сумненне. †