ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця

Слова для Жыцця (115)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    “І Я даю ім ве-чнае жыццё навекі, і яны не загінуць ніколі, і ніхто не вырве іх з рукі Маёй” (28). Хто можа казаць так? Толькі Езус, бо “рука” Езуса – гэта таксама і “рука” Айца, а Айцец “больш за ўсіх” (29).
    Гэтыя словы перадаюць нам адчуванне абсалютнай бяспекі і бязмежнай пяшчоты. Наша жыццё поўнасцю бяспечнае ў руках Езуса і Айца, якія адно: адзіная любоў, адзіная міласэрнасць, аб’яўленыя аднойчы і назаўсёды ў крыжовай ахвяры. Каб збавіць згубленых авечак, якімі з’яўляемся ўсе мы, Пастыр стаў ягняткам і дазволіў прынесці сябе ў ахвяру, каб узяць на сябе грэх і пазбавіць ад яго свет. Такім чынам Ён падарыў нам жыццё, жыццё ў дастатку (параўн. Ян 10, 10)! Гэтая таямніца абнаўляецца ў заўсёды здзіўляючай пакоры на эўхарыстычным стале. Гэта тут авечкі збіраюцца, каб падсілкавацца; гэта тут становяцца адно, паміж сабой і з Добрым Пастырам.
        
“Regina Coeli” са Святым Айцом, 17.04.2016  
 
 

Слова для Жыцця (114)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    На крыжы Езус адкрывае міласэрнасці Айца грэх свету, а разам з ім усе нашыя грахі. Ніхто і нішто не выключаны з гэтай ахвярнай малітвы Хрыста. Гэта азначае, што мы не павінны баяцца прызнаць сябе грэшнікамі і вызнаць сваю грэшнасць, паколькі кожны грэх быў забраны Сынам на крыж. А калі мы, будучы спакушанымі, вызнаём гэты грэх, давяраючыся Хрысту, то можам быць упэўнены, што ён нам прабачаны. Сакрамант паяднання дэманструе кожнаму моц прабачэння, якая вынікае з крыжа і аднаўляе ў нашым жыцці ласку міласэрнасці, якой для нас быў Езус! Мы не павінны баяцца нашай марнасці: моц любові Укрыжаванага не ведае перашкод і ніколі не заканчваецца.
        
Фрагмент прамовы падчас агульнай аўдыенцыі Святога Айца, 06.04.2016  
 
   

Слова для Жыцця (113)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Кожны з нас, гледзячы на сваё жыццё добрым позіркам Бога, можа ўзгадаць у памяці, як Пан аказаў нам міласэрнасць, адкрыць, што Ён быў нашмат больш міласэрны, чым мы думалі, заахвочваючы сябе папрасіць у Яго зрабіць яшчэ адзін крок, каб у будучым Ён быў яшчэ больш міласэрным: “Пакажы нам, Пане, сваю ласкавасць” (Пс 85, 8). Гэты парадаксальны спосаб малітвы да Бога, з кожным разам яшчэ больш міласэрнага, дапамагае разбіць тыя вузкія сістэмы, у якіх мы шматразова складваем незвычайную шчодрасць Яго Сэрца. Добра, каб мы выйшлі з нашых абмежаванняў, таму што ўласцівасцю Божага сэрца з’яўляецца тое, што яно багата на міласэрнасць, якая выходзіць з берагоў і разлівае Яго ласкавасць так, што яе заўсёды зашмат, таму што Пан жадае, каб лепш штосьці прапала, чым каб не хапіла адной кроплі, хоча, каб лепш многія зярняты склявалі птушкі, чым каб глебе не хапіла хаця б аднаго зярнятка, таму што кожнае з іх можа прынесці шчодры плён: у трыццаць, шэсцьдзясят і нават у сто разоў большы.
        
Фрагмент гаміліі, прамоўленай падчас св. Імшы Хрызма  
 
   

Слова для Жыцця (112)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Абмываючы ногі Апосталам, Езус хацеў паказаць, якім чынам Бог дзейнічае ў адносінах да нас, і даць прыклад сваёй “новай запаведзі”, якая тычыцца такой любові да іншых, якой Ён палюбіў нас, гэта значыць – аддаючы жыццё за нас. Ён даў сваё жыццё за нас: таму таксама і мы павінны даваць жыццё за братоў. Любоў – гэта канкрэтнае служэнне, якое мы аказваем адзін аднаму. Служэнне пакорнае, якое здзяйсняецца ў маўчанні і са сціпласцю, згодна з тым, як Езус казаў: “Няхай не ведае твая левая рука, што робіць правіца твая” (Мц 6, 3). Яно патрабуе паставіць на службу дары, якімі Святы Дух нас напоўніў, каб супольнасць магла расці. Акрамя таго, яно выражаецца ў дзяленні матэрыяльнымі дабротамі, каб ніхто не быў у нястачы.
        
Фрагмент надзвычайнай аўдыенцыі ў Ватыкане, 12.03.2016   
 
   

Слова для Жыцця (111)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Багацце і ўлада – гэта тое, што можа быць добрым і карысным для супольнага дабра пры ўмове, што яны будуць пастаўлены на службу ўбогім і ўсім людзям па патрабаванні справядлівасці і міласэрнасці. Але калі яны, як гэта часта бывае, успрымаюцца як прывілей, з эгаізмам і пагардай яны ператвараюцца ў інструмент карупцыі і смерці. Губляецца вымярэнне служэння, улада перамяняе яго ў панаванне і прыгнёт.
    Езус, памятаючы пра гэта, кажа нам: “Вы ведаеце, што кіраўнікі народаў пануюць над імі, і вяльможы маюць уладу над імі. Але не так няхай будзе сярод вас: хто хоча быць большым сярод вас, няхай будзе вам слугою; і хто хоча сярод вас быць першым, няхай будзе вашым нявольнікам” (Мц 20, 25–27).
    Езус Хрыстус – сапраўдны Цар, але Яго ўлада зусім іншая. Яго тронам з’яўляецца крыж. Ён не той цар, які забівае, а той, які дае жыццё. Яго выхад да ўсіх, а асабліва самых слабых, перамагае адзіноту і прызначэнне смерці, да якой вядзе грэх. Праз сваю блізкасць і чулы клопат Ён вядзе грэшнікаў на прасторы ласкі і прабачэння.
        
Агульная аўдыенцыя Святога Айца, 24.02.2016  
 
   

Слова для Жыцця (110)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    “Навярніцеся да Мяне, – кажа Пан, – усім сваім сэрцам”, гэта значыць, не нейкім знешнім актам, а ўсім сваім нутром. Езус, канешне, заклікае нас, каб малітву, міласэрнасць і пакаянне мы перажывалі згодна з праўдай і па-сапраўднаму, пераадольваючы крывадушнасць.
    Вялікі пост – гэта час дабрачыннага “ўтаймавання” ў нас фальшу, свецкасці і абыякавасці, каб мы не думалі, што ўсё ў парадку, калі толькі я сам адчуваю сябе добра; каб зразумелі, што тое, што сапраўды мае значэнне – гэта не паўсюднае прызнанне, імкненне да поспеху і выгады. Вялікі пост патрэбен для таго, каб знайсці хрысціянскую тоеснасць, г.зн. любоў, якая служыць, а не эгаізм, які карыстаецца іншымі. Давайце разам пойдзем гэтай дарогай як Касцёл, прымаючы попел і ўзіраючыся ў воблік Укрыжаванага. Ён з любові заклікае нас паяднацца з Богам і вярнуцца да Яго, каб знай-сці саміх сябе.
        
Фрагмент гаміліі, прамоўленай падчас св. Імшы на распачацце Вялікага посту  
 
   

Слова для Жыцця (109)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Бог валодае ўжо ўсёй зямлёй, таму што Ён стварыў яе; але людзі становяцца для Яго іншай, асаблівай уласнасцю: Яго асабістым “запасам золата і серабра”, як той, пра які цар Давід казаў, што даў на будаўніцтва святыні. Што ж, такімі мы становімся для Бога, калі прымаем Яго запавет і дазваляем сябе збавіць. Міласэрнасць Пана робіць чалавека каштоўным, як асабістае багацце Бога, якое Ён бароніць і ў якім мае ўпадабанне.
    Гэта цуды Божай міласэрнасці, якая дасягае сваёй поўні ў Езусе, у гэтым “новым і вечным Запавеце”, які быў заключаны праз Яго кроў і які разам з прабачэннем знішчае наш грэх і канчаткова робіць нас Божымі дзецьмі (параўн. 1 Ян 3, 1), каштоўнымі камянямі ў руках добрага і міласэрнага Айца.
        
Агульная аўдыенцыя Святога Айца, 27.01.2016   
 
   

Слова для Жыцця (108)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    У Святым Пісанні Бог прадстаўлены як “Бог міласэрны”. Гэта імя, праз якое Ён адкрывае нам сваё аблічча і сэрца. Ён сам, паводле Кнігі Зыходу, аб’яўляючыся Майсею, акрэслівае сябе наступным чынам: “Пан, Пан Бог міласэрны і літасцівы, доўгацярплівы і шматміласцівы, і праўдзівы” (34, 6). Таксама і ў іншых тэкстах мы можам знайсці гэтую формулу, з пэўнымі зменамі, але націск заўсёды падае на міласэрнасць і любоў Бога, які нястомна прабачае.
    Пан “міласэрны”: гэтае слова выклікае стаўленне пяшчотнага клопату, такога, якім маці ахінае сваё дзіця. Сапраўды, яўрэйскае слова, выкарыстанае ў Бібліі, схіляе нас да думкі аб нечым унутраным, а таксама аб улонні маці. Таму яно прапануе вобраз Бога неабыякавага, які паказвае нам свае пачуцці, як маці, калі бярэ на рукі сваё дзіця, жадаючы толькі любіць яго, абараняць, дапамагаць, гатовая аддаць яму ўсё, нават саму сябе. Гэта любоў, якая можа быць апісана, у добрым сэнсе, як кранаючая да глыбіні.
        
Агульная аўдыенцыя Святога Айца, 13.01.2016 г.   
 
   

Слова для Жыцця (107)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Адкрыццё аблічча Бога дае новае жыццё. Паколькі гэта Айцец, закаханы ў чалавека, які ніколі не замучваецца пачынаць з намі ад пачатку, каб аднавіць нас. Аднак Ён не абяцае магічнага перамянення, Ён не ўжывае чарадзейскай палачкі. Ён любіць змяняць нашае жыццё знутры, з цярплівасцю і любоўю; просіць увайсці ў нашае жыццё далікатна, як дождж, што сыходзіць на зямлю, каб прынесці плады. І ўвесь час чакае нас і пазірае на нас з пяшчотай. Кожную раніцу, прачынаючыся, мы можам сказаць: “Сёння Пан распраменьвае сваё аблічча нада мной”.
        
“Анёл Панскі” са Святым Айцом, 01.01.2016   
 
   

Слова для Жыцця (106)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    “Радуйся, дачка Сіёна!” – абвяшчае прарок Сафонія, звяртаючыся да Ерузалема (Саф 3, 14); а апостал Павел павучае хрысціян у Філіпіі: “Радуйцеся заўсёды ў Пану” (Флп 4, 4). Сёння патрэбна мужнасць, каб казаць пра радасць, патрэбна, перш за ўсё, вера! Свет пакутуе ад многіх праблем, будучыню прыгнятаюць няўпэўненасць і страхі. Але хрысціянін – радасная асоба, а яго радасць – гэта не штосьці павярхоўнае і мімалётнае, а глыбокае і трывалае, таму што яна дар ад Бога, які робіць жыццё поўным. Наша радасць паходзіць з упэўненасці, што “Пан блізка” (Флп 4, 5).
        
“Анёл Панскі” са Святым Айцом, 13.12.2015  
 
   

Слова для Жыцця (105)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Кожны ахрышчаны павінен нястомна парываць з тым, што ў ім засталося яшчэ ад старога, грэшнага чалавека, заўсёды гатовага абудзіцца на заклік д’ябла і таго, што дзейнічае ў нашым свеце ў гэты час канфліктаў, нянавісці і вайны, каб давесці яго да эгаізму, да замкнутасці ў сабе і недаверу, насілля і інстынкту знішчэння, помсты, адмаўлення і выкарыстання слабейшых...
    Мы таксама ведаем, якую вялікую дарогу нашыя хрысціянскія супольнасці, пакліканыя да святасці, павінны яшчэ прайсці. Безумоўна, мы ўсе павінны прасіць у Бога прабачэння за празмернае супраціўленне і марудлівасць у даванні сведчання Евангелля.
    Кожны ў сваім сэрцы можа задаць сабе пытанне вельмі важнае, якое датычыцца яго асабістай сувязі з Езусам, прааналізаваць тое, што ўжо прыняў, ці адмовіў, каб адказаць на Яго заклік пайсці за Ім больш непасрэдна. Заклік пасланнікаў гучыць у нашых вушах мацней чым калісьці, менавіта тады, калі часы цяжкія; гэта заклік, які “разыходзіцца па ўсёй зямлі і [...] ажно да краёў свету” (пар. Рым 10, 18; Пс 18, 5).
        
Фрагмент гаміліі, прамоўленай падчас св. Імшы на стадыёне ў Банга   
 
   

Старонка 10 з 20:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.