ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Пастырскае Слова

Запрашэнне на дыяцэзіяльную ўрачыстасць

Пастырскае Слова

Аляксандр Кашкевіч,  Біскуп Гродзенскі

Cанктурый Маці Божай Каралевы Нашых Сем’яў у Тракелях
Паважаныя Святары і Манаскія Сёстры!
Узлюбленыя Вернікі Гродзенскай дыяцэзіі! Браты і Сёстры ў Хрысце Пану!
8–9 ліпеня запрашаю Вас на дыяцэзільнае свята ў санктуарый Каралевы Нашых Сем’яў у Тракелях.
Марыя, дзякуем і давяраем!” . Няхай гэтыя словы будуць дэвізам сёлетніх пілігрымак і перажывання дыяцэзільнага свята ў Тракелях. Падчас урачыстасці будзем дзякаваць Марыі за Яе мацярынскі клопат пра нашу дыяцэзію на працягу 25-ці гадоў яе існавання, давяраючы далейшы лёс нашага Касцёла Яе заступніцтву.
    Запрашаю Вас у наш дыяцэзіяльны санктуарый асабліва на малітоўнае чуванне, якое распачнецца 8 ліпеня ў 21.00, і на пантыфікальную св. Імшу 9 ліпеня ў 10.00.
    Давайце разам выпрошваць ля ног Тракельскай Каралевы Божага блаславення для Паўсюднага Касцёла, нашых сем’яў і ўсяго грамадства Беларусі.

   Ахінаю ўсіх сваёй малітвай і ад усяго сэрца бласлаўляю.

 

Шаноўныя браты ў святарстве, кансэкраваныя асобы! Умілаваныя ў Хрысце Пану сёстры i браты!

Пастырскае Слова

Перажываючы Юбілейны год міласэрнасці, абвешчаны Святым Айцом Францішкам, ведаем, што Божая міласэрнасць найбольш поўна аб’явілася праз таямніцу Уцелаўлення Божага Сына. Святы Год, распачаты 8 снежня, ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, паказвае “на спосаб дзеяння Бога ад пачатку нашай гісторыі. Пасля граху Адама і Евы Бог не хацеў пакідаць чалавецтва сам-насам, каб яно стала здабычаю зла. Таму Ён пастанавіў і пажадаў, каб Марыя, святая і беззаганная ў любові (параўн. Эф 1, 4), стала Маці Адкупіцеля чалавека” (була Misericordiae Vultus, 3).
    Углядаючыся ў Марыю, мы бачым, што міласэрнасць мае таксама чалавечае вымярэнне. Так што паўтарайма за Cвятым Айцом Францішкам: “Міласэрнасць – гэта асноўны закон, які жыве ў сэрцы кожнага чалавека, калі ён глядзіць шчырымі вачыма на свайго брата, якога сустракае на жыццёвым шляху. Міласэрнасць – гэта шлях, які злучае Бога з чалавекам, бо адкрывае сэрца на надзею, што мы будзем умілаваныя назаўсёды, нягледзячы на недасканаласць, якой з’яўляецца грэх” (була Misericordiae Vultus, 2).
 

Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры! Дарагія Дыяцэзіяне!

Пастырскае Слова

Аляксандр Кашкевіч,   Біскуп ГродзенскіЛюбоў Бога да нас адкрылася ў тым, што Бог паслаў у свет Сына свайго Адзінароднага, каб мы жылі праз Яго.
    (1 Ян 4, 9)
У свята Уваскрасення Пана у нашых святынях гучыць радасны спеў “Алелюя!”. З вуснаў і сэрцаў вернікаў плывуць словы старажытнай песні: “Вясёлы дзень для нас настаў!”. Раскалыханыя званы на касцёльных вежах абвяшчаюць усяму свету Добрую Навіну, што Езус Хрыстус сапраўды ўваскрос. Пасля цяжкасцей мукі, пасля таго, як памёр на крыжы і быў пакладзены ў магілу, наш Збаўца ўстаў з мёртвых і яснее бляскам сваёй Боскай хвалы.
    Хвалебная перамога Хрыста над смерцю – гэта аснова нашай хрысціянскай надзеі. Гэтую надзею не здольны перамагчы ніякі смутак, неспакой, цярпенні нашага зямнога жыцця. Таму што мы верым: уваскрослы Збаўца жывы і Ён з намі ва ўсе дні, ажно да сканчэння веку. Мы верым, што Ён вядзе нас па дарогах штодзённасці ў тую айчыну, дзе няма смерці, дзе пануе вечная радасць. Таму ва ўсіх выпрабаваннях і перажываннях “мы атрымліваем поўную перамогу праз таго, хто палюбіў нас” (Рым 8, 37).
 

Хрыстос Уваскрос! Алелюя! Браты і Сёстры!

Пастырскае Слова

Юзаф Станеўскі, Дапаможны біскуп
Дні непасрэдна перад урачыстасцю Уваскрасення Пана, якія называюца Пасхальным Трыдыумам, пазначаны мукай і смерцю Хрыста. Аднак, калі мы зазірнём глыбінёй свайго сэрца, мы заўважым штосьці мацнейшае, чым мука і смерць – Любоў: Любоў Бога Айца да людскога роду і бязмежная любоў Хрыста да чалавека. Першая не пашкадавала адзінага Сына, другая – уласнага жыцця, каб чалавек быў апраўданы і атрымаў у спадчыну вечнае жыццё. Менавіта гэтая любоў надала новы сэнс таксама мукам і смерці чалавека. Гэтая Любоў не ведае межаў і не зважае на адрачэнне і здраду вучняў. Адразу ж пасля свайго ўваскрасення Хрыстос прыходзіць да ўстрывожаных і спалоханых вучняў, каб у чарговы раз прапанаваць ім сваю Любоў, вітаючы іх словамі: “Супакой вам”.
 

Заява Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Пастырскае Слова

Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на 61-ым пленарным пасяджэнні 4 лютага 2016 г. абмеркавала пытанне, звязанае з нядаўнім выказваннем Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леаніда Гулякі, якое датычыла дзейнасці каталіцкага Касцёла ў нашай краіне.
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі лічыць неабходным звярнуць увагу на наступнае:
   
    1. Справа падрыхтоўкі святароў з’яўляецца выключна ўнутранай справай Касцёла, які клапоціцца пра сваю будучыню (дарэчы, у гэтым годзе 19 чалавек распачалі навучанне ў семінарыях Беларусі і ў манаскіх семінарыях за мяжой), і абвінавачваць яго ў незацікаўленасці і недастатковай “працы з кадрамі” беспадстаўна.
   
    2. Каталіцкая тэалагічная акадэмія імя святога Яна Паўла ІІ зарэгіставана. Цяперашні этап – атрыманне зямельнага надзелу, далей – узвядзенне будынка, і толькі пасля гэтага акадэмія распачне сваю дзейнасць, што таксама з’яўляецца выключна ўнутранай справай Касцёла.
   
    3. Іншыя ўзнятыя спадаром Леанідам Гулякам тэмы могуць быць абмеркаваны пры асабістай сустрэчы Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі з Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей.
 

Старонка 4 з 17:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.