ГРОДНА
Панядзелак,
06 снежня
2021 года
 

Пастырскае Слова

Велікодныя віншаванні біскупа Аляксандра Кашкевіча вернікам Гродзенскай дыяцэзіі

Пастырскае Слова

biskup2Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры! Дарагія Вернікі дыяцэзіі!
Кожны год у Велікодную раніцу мы з вялікай надзеяй чакаем тых слоў, якія абвяшчаюць нам вялікую радасць, што Хрыстос сапраўды ўваскрос.
    Хрыстос сярод нас, нягледзячы на тое, што перажываем: радасць ці смутак. Ён заўсёды побач. Таму няхай замест непакою і страху, замест цемры і няўпэўненасці, якія ў апошні час агарнулі наша жыццё, прыйдзе сёння радасная вестка: “Пан уваскрос, Ён з намі”.
 

Фрагмент Пастырскага ліста Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў беларусі на Дзень святасці жыцця 2021 года

Пастырскае Слова

[…] Літургія ўводзіць нас у глыбіню сэрца Марыі, у якім скрыты перажыванні, звязаныя з анёльскім звеставаннем. Прамоўленае Ёю “fiat” пацвярджае гатоўнасць чалавека прыняць абяцанне Бога, звязанае з Новым Запаветам, аб’яўленым і пацверджаным прыйсцем Езуса Хрыста ў свет, каб такім чынам чалавек мог пазнаць Бога.
 

Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры! Дарагія Дыяцэзіяне!

Пастырскае Слова

Aляксандр Кашкевіч, Біскуп ГродзенскіУ таямніцы Уцелаўлення Пан Бог паказвае нам сваю чулую любоў, прыніжаючы сябе да мізэрнасці чалавека, каб быць Эмануэлем – Богам з намі. Няхай бязмернасць гэтай Божай любові напоўніць сэрцы ўдзячным здзіўленнем, бязмежнай радасцю і дзіцячым даверам. Няхай народзіць у нас гарачае жаданне дзяліцца любоўю з кожным, каго спаткаем на сваім жыццёвым шляху.
    Жадаю ўсім Вам поўных радасці, душэўнага супакою, надзеі і аптымізму свят Божага Нараджэння, а таксама шчодрасці ўсялякіх ласкаў у новым 2021 годзе Панскім!
З пастырскім бласлаўленнем

   
 

Мы павінны несці цяжар адзін аднаго, праяўляць узаемную падтрымку і салідарнасць

Пастырскае Слова

Каталіцкія біскупы Беларусі Мінск, 25 лістапада 2020 г.Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі скіравала да вернікаў і людзей добрай волі зварот у сувязі з напружанай сітуацыяй у краіне.
Наша Бацькаўшчына Беларусь ужо чацвёрты месяц знаходзіцца ў нябачаным дагэтуль грамадска-палітычным крызісе, які, на жаль, паглыбляецца. Насілле не спыняецца, надалей праліваецца кроў, грамадства падзелена. Гэта не прадвяшчае шчаслівай будучыні, бо, як казаў Хрыстос, дом, падзелены сам у сабе, не выстаіць (параўн. Мц 12, 25). Цяжка паверыць, што такое адбываецца ў нашай міралюбнай краіне, вядомай сваёй талерантнасцю і згодай паміж людзьмі розных веравызнанняў і нацыянальнасцей.
 

Дарагія Чытачы! Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры!

Пастырскае Слова

winszowanieХрыстос Уваскрос! Алелюя!
    У святы Уваскрасення Пана з адноўленай верай і глыбокай удзячнасцю схіляемся над таямніцай бязмежнай Божай любові.
    З любові да нас Езус Хрыстус, сапраўдны Бог і сапраўдны Чалавек, узяў на сябе грахі цэлага свету, каб усіх усыноўленых дзяцей Божых раз і назаўсёды з’яднаць з Айцом, багатым на ласку і міласэрнасць, а праз гэта адкрыць дарогу да вечнага жыцця.
 

Старонка 1 з 17:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2021

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2021 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  26

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.