20 год Гродзенскай дыяцэзіі (1)
Рэдакцыя
03 лютага 2011
|
Наша Гродзенская дыяцэзія святкуе сваё 20-годдзе . У чарговых нумарах "Слова" мы будзем коратка расказваць пра гісторыю нашай дыяцэзіі, прыпамінаючы Вам, дарагія чытачы, пра найважнейшыя падзеі з жыцця Касцёла на Гродзеншчыне. Успамінаючы гісторыю нашай дыяцэзіі, давайце памятаць пра тое, што мы таксама запісваем свае імёны на старонках нашай дыяцэзіі. Давайце даручаць Богу ў сваіх малітвах кс. біскупа Аляксандра і справы нашай дыяцэзіі.†