Парафія ў Гожы
У “Апісаннях літоўскіх дарог”, якія складаліся крыжакамі з мэтай пракладвання найбольш зручных маршрутаў для паходаў на тэрыторыю Вялікага княства Літоўскага, згадваецца населены пункт “Ussa” або “Vsa”, каля якога крыжацкія атрады бродам перапраўляліся праз Нёман і правым берагам ракі ішлі да Горадзена. Менавіта так у перакладзе на старанямецкую мову гучала назва Ожы, старажытнага паселішча над Нёманам. †