ГРОДНА
Пятніца,
17 мая
2024 года
 

Дзіцячы куточак

Вучань мудраца

Дзіцячы куточак

Ён ужо насыпаў вялікую кучу пяску і пачаў яе ўпрыгожваць, ператвараючы ў вежу, калі да яго падышоў другі хлопчык. Хлопчык быў трохі малодшы за будаўніка вежы, але даволі высокага росту. Ён стаяў недалёка ад вежы, і яго правая нага час ад часу як бы тузалася, ледзь-ледзь прыпадымаючыся ад пяску. “Ламаць прыйшоў, – падумаў будаўнік вежы. – Што зараз рабіць? І нікога няма побач, каб ахоўваць вежу”.
    – Слухай, дапамажы насыпаць тут кучу пяску, – нечакана прапа­наваў будаўнік вежы і паглядзеў высокаму хлопчыку проста ў вочы.
    – А я не магу, – адказаў той.
    – А ты нагой – вось так, – сказаў будаўнік вежы і паказаў, як стоячы можна нагой насы­паць пя­сок у кучу.
    – Кажу табе, я не магу.
    – Проста так стаяць сумна, – сказаў будаўнік вежы. – Ты можаш быць вялікай і моцнай машынай, якая сыпле пясок. Давай, насыпай пясок з таго боку, а я – табе насустрач, і мы пагуляем у спаборніцтва вялікіх машын. Пясок аж да неба паляціць!
 

Ці добра ты ведаеш Біблію?

Дзіцячы куточак

1. Хрысціянін, габ­рэй, родам з Понту. Яго імя перакладаецца з лацінскай мовы як “арол”. Займаўся адным рамяством з апосталам Паўлам. Ён стаў духоўным настаўнікам для Апалоса. І ў Карынфе, і ў Рыме яго дом быў месцам, дзе збіраліся хрысціяне. (Адказ: Дз 18, 1–3, 24–28).
    2. Габрэй з Алек­сандрыі. У Новым Запавеце характарызуецца як “муж красамоўны і дасведчаны ў Пісаннях”, які адважна прапаведаваў у сінагогах. Вучні гэтага чалавека сталі звацца яго імем, што выклікала крытыку з боку апостала Паўла. (Адказ: Дз 18, 24–28; 1 Кар 1, 11–12; 3, 4–6).
    3. “Бог стварае” – так перакладаецца яго імя з габрэйскай мовы. Ён быў дарадчыкам цара Давіда і камандаваў яго целаахоўнікамі. Разам са святаром Садокам і прарокам Натанам асвяціў цара Саламона, які прызначыў яго галоўнакамандуючым войска. (Адказ: 2 Сам 8, 18; 23, 20–23; 1 Вал 1, 32–38; 2, 34–35).
    4. Апосталы далі яму імя, якое перакладаецца як “сын суцяшэння”. Гэта цалкам адпавядала яго пакліканню: ён стаў адным з першых місіянераў. Ён валодаў зямлёй на Кіпры. Прадаўшы яе, ён прынёс увесь здабытак Апосталам. (Адказ: Дз 4, 36–37; 11, 19–24).
 

Самая прыгожая ружа

Дзіцячы куточак

Самая прыгожая ружа ў садзе – гэта я! – заявіла садовым кветкам вялікая прыгожая ружа, ганарліва выпрастаўшыся пад промнямі ранішняга сонца. Яе пялёсткі, нібы зробленыя з тонкага аксаміту, былі ледзь загнуты ўніз, і на іх зіхацелі кропелькі расы.
    – Так, так! Вы ў нас самая прыгожая! – заківалі званочкі. І з іх мініяцюрных галовак на траву выліліся кроплі празрыстай вады. – У гэтым садзе мяне сарвуць першай, – ганарліва сказала ружа. – І я буду стаяць у прыгожай хрустальнай вазе ў хаце. Гэтая ваза заўсёды стаіць на падаконніку. Вось яна – яе заўсёды адсюль відаць.
    І праўда, у акенцы стаяла ваза з празрыстага хрусталя.
    – Вы проста чароўная, непаўторная ў сваёй красе! – ў захапленні расхвальваў ружу васілёк.
    – Вядома, я ж не простая ружа, а гатунковая! – ганарылася сабой ружа.
 

Гісторыя Джонатана

Дзіцячы куточак

“Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць” (Мц 5, 8)
Джонатан Фёрстэр нара-дзіўся з фізічнымі і разумовымі недахопамі. Яму было дванаццаць гадоў, але ён вучыўся з дзевяцігадовымі дзецьмі ў адным класе. Здавалася, што вучоба была яму не пад сілу. Часта ён прыводзіў сваю настаўніцу Інгрыд Мюлер у роспач, круцячыся на сваім месцы, гледзячы ў вакно і выдаючы незразумелыя гукі.
    Але бывалі моманты, калі Джонатан выказваўся ясна і зразумела. Тады здавалася, што прамень святла пранізваў цемру яго розуму. Але часцей за ўсё Інгрыд было вельмі цяжка навучыць чаму-небудзь Джонатана. Аднойчы настаўніца патэлефанавала бацькам хлопчыка і запрасіла іх прыйсці да яе.
    – Джонатан павінен хадзіць у школу для разумова адсталых дзяцей, – сказала яна. – Гэта няправільна, што ён вучыцца ў адным класе з дзецьмі, малодшымі за яго на тры гады, у якіх няма цяжкасцей у вучобе.
 

Ці сапраўды Бог выконвае просьбы?

Дзіцячы куточак

Міхась сядзеў за сталом і напружана думаў. Святар на ўроку рэлігіі сказаў, што ў Бібліі апісаны гісторыі і падзеі, якія сапраўды мелі месца, і ўсё напісанае ў ёй мае сілу і сёння.
    І вось Міхась адкрыў Біблію на той старонцы, дзе было напісана, што Бог дае тое, аб чым Яго просяць, калі тое, што просіш, адпавядае Яго волі. Бог абяцаў гэта. Міхась вырашыў адразу праверыць, ці сапраўды Бог выконвае просьбы. Хлопчык успомніў, што яму ўжо даўно хацелася мець новенькі прыгожы веласіпед. Цікава, ці дасць Бог яму такі веласіпед, калі Яго аб гэтым папрасіць? Але Міхась тут жа ўспомніў яшчэ і іншыя словы святара пра тое, што Бог – не Дзед Мароз і не супермаркет. Міхась не быў упэўнены ў тым, што Бог хоча, каб хлопчык адразу атрымаў веласіпед.
 

Заняткі, якія дапамогуць нам, каб перыяд Вялікага посту не прайшоў незаўважаны і каб перажыць яго глыбей

Дзіцячы куточак

• Можна ўсёй сям’ёй уключыцца ў чытанне Святога Пісання, дзе адпаведна падабраныя фрагменты пазнаёмяць не толькі дзяцей, але і бацькоў з гісторыяй збаўлення, а таксама з сімваламі, якія ёй спадарожнічаюць. Дзеці такім чынам навучацца знаходзіць кнігі і строфы Святога Пісання. Гэта таксама форма велікапоснага календара, дзякуючы якому мы можам адчуць, што набліжаемся да Пасхальнага Трыдууму.
    Можна зрабіць крыж і абклеіць яго фатаграфіямі ці загалоўкамі з газет, малюнкамі дзяцей, якія б паказвалі штосьці з іх штодзённага жыцця. Гэты праект патрэбен для таго, каб усвядоміць дзецям, што Пан Езус нясе на крыжы наша штодзённае жыццё, з’яўляецца яго часткай, што Ён памёр за нашыя грахі. Можна дадаткова прыклеіць папяровыя кветкі, як добрыя ўчынкі, і кнопкі, як дрэнныя ўчынкі.
 

Старонка 17 з 34:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  229

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.