ГРОДНА
Пятніца,
17 мая
2024 года
 

Дзіцячы куточак

Куток пытанняў (1)

Дзіцячы куточак

Калі дарослы можа прыняць сакрамант святога хросту?
Дарослы чалавек прымае сакрамант хросту ў тым выпадку, калі ён не быў ахрышчаны ў дзяцінстве. Гэты сакрамант прымаецца толькі раз у жыцці. Ён пакідае на душы чалавека глыбокі след. Ты можаш ганарыцца тым, што з’яўляешся хрысціянінам – кімсьці, хто належыць Езусу Хрысту, можа Яго любіць і вызнаваць веру ў Яго.

 

Навошта падчас хросту ўжываецца вада, запальваецца свечка і накладваецца на дзіця белая вопратка?
Вада з’яўляецца сімвалам жыцця і чысціні. У святым хросце кожны чалавек адорваецца Божым жыццём і адначасова яго душа становіцца чыстай і прыгожай.
   Запаленая свечка – гэта сімвал святла Езуса Хрыста. Свечка, якую трымаюць бацькі і хросныя, з’яўляецца знакам гатоўнасці даваць сведчанне веры і добрага жыцця.
   Белая вопратка з’яўляецца сімвалам станаўлення кімсьці новым, сімвалам годнасці Божага дзіцяці, сімвалам прыгожай і чыстай душы таго, хто прыняў сакрамант святога хросту.
   Намашчэнне святым алеем – гэта знак далучэння ахрышчанага да супольнасці Касцёла. З гэтага моманту ён мае на сваёй душы незмываемы знак прыналежнасці да Пана Езуса.
 

Супакой на зямлі?

Дзіцячы куточак

Анёлы, якія з’явiлiся пастухам на бэтле­емскім полі ў тую самую ноч, калі нарадзіўся Езус, спявалі: “Слава на вышынях Богу, і на зямлі супакой людзям добрай волі” (Лк 2, 13) Цудоўныя словы, ці не так? Бо ўсе людзі хочуць супакою ў сям’і, супакою ў краіне, супакою на Зямлі. Але дзе ж ён, гэты супакой? З інтэрнэту і телебачання мы даведваемся, што многія народы ваююць, у многіх сем’ях, якія жывуць побач з намі, няма паразумення і згоды. Аб якім жа супакоі спявалі анёлы?
    Аднойчы адзін цар паабяцаў узнагароду за лепшую карціну, якая адлюстроўвала б супакой. Шматлікія мастакі спрабавалі намаляваць супакой на палатне. Але толькі дзве карціны спадабаліся цару. На адной было намалявана возера з роўнай паверхняй, у якім велічна адбіваліся пакрытыя зялёнай расліннасцю высокія горы і блакітнае неба з далікатнымі белымі аблокамі. Усё выглядала так мірна!
 

Вялікі набытак

Дзіцячы куточак

Са школы Люба вярнулася дадому ў дрэнным настроі. Яна моўчкі села на канапу. Мама адразу заўважыла незвычайныя паводзіны дачкі:
    – Ты чаго такая сярдзітая? Двойку атрымала?
    – Не, – буркнула Люба. – З адзнакамі ўсё добра.
    – Хтосьці цябе пакрыўдзіў?
    – Не!
    – А чаму ты такая сёння?
    – Нічога асаблівага не здарылася. Наташа сёння прыйшла ў новай куртцы.
    – Вельмі прыгожая куртка?
    – Так, ружовая такая, са стразамі, а на капюшоне белы мех! Усе глядзелі на яе з захапленнем, а Наташа проста ззяла ад шчасця!
    – Так?! І гэта цябе знервавала? Ты б парадавалася за сяброўку.
    – А чаму радавацца? У Наташы чарговая новая куртка, а ў мяне – старая, я яе ўжо тры гады нашу. І наогул, ва ўсіх дзяўчынак у класе новыя курткі! Ім бацькі ўвесь час штосьці купляюць. Толькі ў мяне няма ніякіх абновак.
 

Недахоп можа быць перавагай

Дзіцячы куточак

“Слаўлю Цябе, бо я дзівосна зладжаны. Дзівосныя дзеі Твае, і душа мая ўсведамляе гэта” (параўн.: Пс 139, 14)
Лёша сядзеў і глядзеў, як хлопцы гулялі ў баскетбол. А гульня складвалася цікавая. Каманды былі роўныя па сіле, таму гоман на пляцоўцы быў неверагодны. Тое, што адбывалася на пляцоўцы цешыла і захапляла ўсіх. Толькі Лёша сядзеў сумны і амаль не заўважаў таго, што адбывалася. Справа ў тым, што ён заўсёды марыў гуляць у баскетбол, некалькі разоў спрабаваў далучыцца да розных дваровых каманд, але яго не прымалі, бо Лёша быў невысокага росту і вельмі худзенькі. А з такім целаскладам у баскетболе рабіць няма чаго.
    Лёша, дарэчы, гуляў у баскетбол вельмі нядрэнна. Але толькі гуляў ён у адзіноце. А калі ён у чарговы раз спрабаваў прапанаваць сябе, яму нязменна адмаўлялі і абавязкова з яго жартавалі.
    – Лёша, – казалі хлопцы, – не смяшы нас. Бо цябе і камар з ног саб’е. А нам патрэбны дужыя хлопцы!
    Ростам Лёша быў значна ніжэйшы за сваіх аднагодкаў і на ўроку фізкультуры стаяў самым апошнім у шэрагу. Хлопчык вельмі непакоіўся з-за свайго росту, таму часта адчуваў сябе вельмі няўтульна ў школе і тады, калі выходзіў на двор да хлопцаў. Шмат разоў ён з сумам разважаў над тым, чаму ён такі маленькі і худзенькі і для чаго ён, вось такі, наогул патрэбен у гэтым свеце...
 

Лясная гісторыя

Дзіцячы куточак

“Бо ўвесь закон у адзін сказ укладваецца: любі бліжняга твайго, як самога сябе” (Гал 5, 14)
У адным лесе жылі ваверчаня Філя і зайчаня Кузя. Кожны меў свой любімы занятак: ваверчаня цэлымі днямі скакала па галінках дрэў, а зайчаня бегала па лесе і ласавалася заечай капустай. Яны не былі знаёмыя адзін з адным і, магчыма, ніколі б не пазнаёміліся, каб не здарылася з імі адна гісторыя.
    Аднойчы раніцай, калі сонца толькі выходзіла з-за гарызонта, Філя вылез з дупла вялікага дрэва, каб паснедаць. Ён сядзеў, абапіраючыся на свой пухнаты рыжы хвост, і трымаў у пярэдніх лапах вялікую кедравую шышку. Кедравыя шышкі запоўнены смачнымі гарэшкамі, якімі вельмі любяць ласавацца вавёркі. Вось наш Філя як раз гэтым і займаўся.
 

Калючыя іголкі

Дзіцячы куточак

“Як добра і як прыемна, калі браты жывуць разам”
(параўн.: Пс 133 (132), 1)
У адным лесе жылі па суседству два вожыка. Днём яны збіралі грыбы і ягады, грэліся на сонейку, а па начах кожны залазіў пад сваю елку.
    Трэба сказаць, што ноччу ў лесе было вельмі холадна і мокра. Яшчэ з вечара пачынаў слацца густы туман, акутваючы траву, кусты і дрэвы белай заслонай. Вожыкі збіралі лісточкі і траву, каб зрабіць сваё сховішча цяплейшым. Але гэта не вельмі дапамагала, і па начах яны трэсліся ад холаду. А раніцай з першымі промнямі сонца яны выбіраліся на палянку і грэліся там.
 

Старонка 16 з 34:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  229

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.