ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Дзіцячы куточак

Чаму Маці Божая аб’яўляецца ў цудадзейных абразах?

Дзіцячы куточак

Напэўна, на зямлі няма месца, дзе б Найсвяцейшая Панна не пакінула след. Аднымі з такіх праяўленняў з’яўляюцца цудадзейныя абразы, праз якія Марыя працягвае чалавеку руку і прапануе сваю дапамогу. Ёсць такія і ў нашай дыяцэзіі. Адзін з іх знаходзіцца ў в. Тракелі (Радунскі дэканат). Паводле легенды, гэтую выяву з высакароднай постаццю Багародзіцы з Дзіцяткам на руках у Беларусь прывезлі з Вільні ў 1595 годзе. Абраз двойчы заставаўся некрануты агнём падчас пажараў у касцёле. Пасля гэтых містычных падзей у народзе пачалі распаўсюджвацца сведчанні аб ласках, што Марыя даруе ў сваёй тракельскай выяве: невідушчы чалавек дакрануўся да абраза Маці Божай і стаў бачыць, дзяўчынка памалілася перад выявай Найсвяцейшай Панны і ацалілася ад паралічу ног. Па сёння ў санктуарыі ў Тракелях адбываюцца шматлікія цуды: аздараўленні ад раку крыві, бясплоддзя, рознага роду залежнасцей.
    Людзі вераць і на ўласныя вочы пераконваюцца ў гаючай сіле малітвы да Марыі, якая сапраўды шмат чыніць для чалавека, дадае адвагі кожнаму, хто да Яе прыходзіць. Маці Божая моцна прагне, каб, нягледзячы на цяжкасці, вернікі крочылі да Неба. Няхай пацвярджэннем гэтай праўды будзе апавяданне Бруна Фэрэра “Па прыкладзе Марыі”.
 

Чаму людзі ідуць у пілігрымку?

Дзіцячы куточак

Пілігрымка – гэта падарожжа вернікаў да святых месцаў. Людзі ідуць туды, каб падзякаваць Пану за атрыманыя ласкі, пакаяцца, абнавіць і ўдасканаліць духоўнае жыццё. Бог бачыць жаданне наблізіцца да Яго і дапамагае чалавеку, выкарыстоўваючы святыні ў якасці праваднікоў сваёй ласкі.
    Паломніцтва з’яўляецца цудоўнай магчымасцю засяродзіцца на малітве, папрасіць дапамогі Усявышняга. Гэта таксама адзін са спосабаў сведчання пра Хрыста, шанс адкрыцца на бліжняга, які ідзе побач, пазнаць яго, даць магчымасць убачыць Хрыста, Яго любоў і самому адчуць прысутнасць Усемагутнага. Няхай сведчаннем таму будзе апавяданне Максіма Максімава “Два цесляры-паломнікі”.
 

Чаму мы не бачым Святога Духа?

Дзіцячы куточак

Пры зямным жыцці Езус многаму навучаў Апосталаў. Але Ён ведаў, што не зможа заўсёды быць побач, і таму абяцаў сваім вучням у дапамогу асаблівы дар – Святога Духа. Апосталы атрымалі яго праз 50 дзён пасля Пасхі.
    Святы Дух – гэта сіла, якая зыходзіць ад Бога. Гэта Божы Дух, які дзейнічае ў людзях. Ён нашэптвае ціхім, пяшчотным голасам, які запрашае да праведных спраў. Святы Дух – гэта Настаўнік, які навучае праўдзе, дапамагае зразумець розніцу паміж добрым і дрэнным: калі робім слушна, адчуваем супакой, а калі паступаем няправільна – смутак. Ён выдатны Сябар і Спадарожнік! Заўсёды побач, гатовы падтрымаць.
    Святы Дух шмат у чым падобны да Нябеснага Айца і Езуса. Але ў Яго няма фізічнага цела, бо з’яўляецца духам. Як мама і тата суцяшаюць нас і дапамагаюць адчуць сябе лепш, калі балюча або засмучаныя, так Святы Дух з’яўляецца для нас Суцяшальнікам. Дзякуючы Яму, зведваем бяспеку і любоў.
 

Чаму ў маі молімся Ларэтанскай літаніяй?

Дзіцячы куточак

Літанія – гэта збор малітоўных зваротаў, адрасаваных асобе, праз заступніцтва якой выпрошваем неабходныя ласкі. Заклікі ў выглядзе кароткіх формул называюць розныя характарыстыкі святога, здарэнні з яго жыцця. Яны з’яўляюцца нібы маленькімі каменьчыкамі вялікага мазаічнага пано.
    Ларэтанская літанія атрымала сваю назву ад італьянскага горада Ларэта, дзе ў мясцовай базіліцы захоўваецца т. зв. святы дом, фрагменты жылля Багародзіцы. Менавіта тут Літанія Найсвяцейшай Панне Марыі была асабліва папулярнай. Аднак лічыцца, што з’явілася яна ў XII стагоддзі ў Францыі. Першапачатковая версія Літаніі не захавалася. Адзін з варыянтаў тэксту ў 1575 годзе кіраўнік хору ў Ларэта Кастанца Порта паклаў на музыку. Гэта і паспрыяла папулярызацыі менавіта такой версіі, якая стала вядомай ва ўсім свеце. У 1581 годзе папа Сікст V дараваў індульгенцыю (поўны адпуст караў за грахі) усім, хто чытае Ларэтанскую літанію.
    Марыя працягвае сваю далонь і дапамагае кожнаму, нават самаму вялікаму грэшніку, які да Яе звяртаецца. Няхай пацвярджэннем гэтаму будзе апавяданне святара-салезіяніна Бруна Фэрэра “Святы Пётр і Марыя”.
 

Чаму месяц май з’яўляецца марыйным месяцам?

Дзіцячы куточак

Май – самы цёплы і ласкавы з вясновых месяцаў. Яго яшчэ называюць “месяцам кветак”. Гэта звязана з тым, што пасля першых дажджоў нарэшце прыходзіць добрае надвор’е. Палі і сады зелянеюць, паветра напаўняецца прыемным водарам кветак. Можна сказаць, май – гэта вяршыня вясны.
    У антычную эпоху месяц май быў прысвечаны рымскай багіні Маі – маці прыроды, урадлівай зямлі. З часоў сярэднявечча ў “месяцы кветак” хрысціяне пачалі ўшаноўваць Найсвяцейшую Панну Марыю, каб выказаць глыбокую павагу цнотам і прыгажосці Маці Божай. Магчыма, і каб выкараніць існуючыя паганскія ўрачыстасці, прысвечаныя флоры.
 

Чаму так важна здзяйсняць добрыя ўчынкі?

Дзіцячы куточак

Падчас Вялікага посту мы чуем заклік Пана Езуса, каб рабіць добрыя справы, бо вера без учынкаў мёртвая (параўн. Як 2, 17). Што ж гэта за ўчынкі, і якую ролю яны адыгрываюць у жыцці чалавека?
    Першым добрым учынкам з’яўляецца малітва. Яна адкрывае нас на Бога, на размову з Ім. Другі – пост, калі мы дабравольна адмаўляемся ад нейкіх прыемнасцей. І, нарэшце, трэці – міласціна. Гэта жэст любові да бліжняга, які выражаецца праз ахвяру на карысць іншага чалавека. Той, хто любіць, умее дзяліцца тым, што мае, нават калі ў яго нечага зусім мала. Але варта памятаць і пра тое, што міласціна – не толькі матэрыяльны падарунак. Перш за ўсё, гэта падарунак сэрца. Тут вельмі важная праява дабрыні, павагі да чалавека, гатоўнасць удзяліць яму ўвагу і свой час.
    У часе Вялікага посту трэба імкнуцца рабіць больш добрых спраў. І, галоўнае, здзяйсняць іх у пакоры сэрца. А каб усвядоміць, наколькі гэта важна, прапануем Тваёй увазе прыпавесць манаха Сямёна Афонскага.
 

Старонка 10 з 34:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.