ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка 2024 года |
Дзіцячы куточак
Чаму Вялікі пост з’яўляецца асаблівым часам навяртання?
У Касцёле распачаўся Вялікі пост. Першым днём гэтага літургічнага перыяду з’яўляецца Папяльцовая серада, калі святар пасыпае попелам галовы вернікаў і гаворыць знамянальныя словы: “Кайцеся і верце ў Евангелле”. На працягу 40-ка дзён Вялікага посту мы павінны асаблівым чынам засяродзіцца на тым, што патрабуем пакаяння, таму што грэшныя. У гэты перыяд таксама дзякуем Езусу за Яго пакуты і смерць, якую Ён прыняў з любові да кожнага чалавека. †
Чаму быў устаноўлены Дзень хворых?
11 лютага, ва ўспамін Маці Божай з Лурд, мы адзначаем Сусветны дзень хворых, які ў 1992 годзе ўстанавіў св. папа Ян Павел II.
Мэта гэтага дня – прыцягнуць увагу людзей да праблем і пакут, з якімі сутыкаюцца хворыя на ўсёй планеце, на неабходнасць аказання ім якаснай медыцынскай, а таксама матэрыяльнай і маральнай дапамогі. Грамадству ў чарговы раз прыпамінаецца, што варта выказваць церпячым спачуванне, салідарнасць, спагаду і міласэрнасць. †

Пра анёла
Жыла звычайная дзяўчынка з добрымі вачыма і чулым сэрцам. І звалі яе Ангеліна. Яна хадзіла ў школу і добра вучылася, ва ўсім дапамагала маме. Дзяўчынка вельмі не любіла, калі аднакласнікі сварыліся паміж сабой, і заўсёды старалася іх памірыць. Калі сяброўкі пыталіся, ці спадабалася ёй сукенка з моднага часопіса, яна адказвала, што звяртае ўвагу не на тое, што моднае, але на тое, што прыгожае і сціплае.
– Якая ж ты дзіўная… – казалі дзяўчаты.
Затое Ангеліна заўважала бяздомных катоў і сабак. Яна не баялася, лашчыла іх і карміла. Заўважала, калі крыўдзілі меншых, і заўсёды бегла ім на дапамогу. Пры ўваходзе ў аўтобус падавала руку пажылым людзям, саступала ім месца.
– Якая ветлівая і ўважлівая дзяўчынка, – гаварылі людзі. †

Віктарына на тэму: “Што я ведаю пра манаскае жыццё?”
Кансэкраваныя асобы шмат у чым застаюцца для свецкіх загадкай. Можа здавацца, што манахі і манахіні закрытыя ад людзей, але насамрэч яны проста імкнуцца засяродзіцца на найважнейшым у жыцці. Ёсць нагода задумацца, што ведаем пра тых, хто штодня моліцца за нас Богу.
1. Да якой манаскай супольнасці належаў вядомы італьянскі кампазітар, скрыпач-віртуоз Антоніа Вівальдзі?
А) капуцыны,
Б) францысканцы,
В) міхаліты. †
А) капуцыны,
Б) францысканцы,
В) міхаліты. †
Чаму ў Адвэнце мы чакаем Божага Нараджэння з Марыяй?
Сёння гэтак жа, як і ў мінулыя часы, наша ўвага звернута да Марыі, Маці Адвэнту. Гэта Яна была абрана Богам, каб стаць дастойнай Маці Збаўцы свету з самага пачатку, яшчэ да таго, як “паўсталі горы, і вада мела свае межы”. Як гаворыць Святы Айцец Францішак, “Марыя была дзяўчынай з Назарэта – невялікай вёскі ў Галілеі, на ўскраіне Рымскай Імперыі, а таксама на перыферыі Ізраіля. Нягледзячы на гэта, Пан скіраваў на Яе свой погляд, каб стала Маці Яго Сына”. Таму Багародзіца была захавана ад першароднага граху. У напамін пра гэтую праўду 8 снежня ў Касцёле святкуецца ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.†
Чаму трэба рыхтавацца да свят Божага Нараджэння?
Распачынаецца Адвэнт – перыяд, які папярэднічае святам Божага Нараджэння. Гэта час поўнага глыбокай пашаны і радаснага чакання прыйсця Хрыста на зямлю. Падчас яго мы павінны ўзрастаць у тузе і жаданні сустрэць Езуса. Варта старанна рыхтаваць сэрцы на Яго прыняцце, сумленна выконваць свае абавязкі. У той жа час, адорваць увагай кожнага чалавека, каб не мінуць Бога, як гэта зрабіла жанчына з апавядання Бруна Фэрэра.†
Наступныя артыкулы...
Старонка 8 з 34:
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 253 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.