ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

Дзіцячы куточак

Гісторыя пра св. Валянціна

Дзіцячы куточак

Прывітанне, Маленькі Чытач!
А ці маеш Ты сябра? У апошнім нумары Ты пазнаёміўся са св. Францішкам Сальскім, а сёння хачу Табе распавесці гісторыю пра св. Валянціна. Яго ўспамін адзначаецца 14 лютага. Дзень св. Валянціна – самае рамантычнае свята! Ва ўсім свеце яго святкуюць як Дзень закаханых: хлопчыкі і дзяўчынкі, мужчыны і жанчыны абменьваюцца “валянцінкамі” – віншавальнымі паштоўкамі ў форме сэрца. Такая традыцыя з’явілася вельмі даўно, яшчэ ў VII стагоддзі. І вось, як гэта сталася.
 

Францішак Сальскі – біскуп і доктар Касцёла

Дзіцячы куточак

Прывітанне, Маленькі Чытач!
А ці маеш Ты сябра? Сапраўднага сябра, які дапамагае Табе ў складаных сітуацыях або нават штосьці ахвяруе дзеля Цябе? Сёння размова пойдзе менавіта пра такога чалавека. Чалавека, што быў сябрам Пана Езуса і ўсіх людзей, з якімі сустракаўся ў сваім жыцці. Яго звалі Францішак Сальскі. Успамін гэтага святога ў Касцёле адзначаецца 24 студзеня.
 

Святарскае каледаванне

Дзіцячы куточак

Прывітанне, Маленькі Чытач!
Кожны год пасля свят Божага Нараджэння мы чуем у касцёле, што святар распачынае каляду. Гэта значыць, трэба запісацца і запрасіць душпастыра на сустрэчу да сябе дамоў.
    Што такое каляда і навошта яна патрэбна?
    Каляда – гэта, перш за ўсё, падзяка Богу за атрыманыя ласкі ў мінулым годзе і малітва аб Яго апецы ў наступным, а таксама магчымасць прыватнай сустрэчы са святаром. Душпастыр наведвае парафіян, бласлаўляе вернікаў і іх сем’і, асвячае дамы, супольна моліцца разам з іх жыхарамі.
 

Знайдзіце месца ў сваіх сэрцах

Дзіцячы куточак

Прывітанне, Маленькі Чытач!
Сёння прапаную паразважаць на вельмі сур’ёзную і балючую тэму. У нашым свеце шмат людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Хтосьці з іх не можа хадзіць, хтосьці – гаварыць. Ёсць і тыя, хто, здавалася б, не можа нічога. Як жа гэтым “асаблівым” людзям жывецца ў свеце?
    Насамрэч, вельмі цяжка. Нават блізкія і родныя не заўсёды могуць ім дапамагчы. Таму такім людзям вельмі патрэбна не толькі наша спачуванне, але і наша падтрымка. А яшчэ яны моцна прагнуць, каб да іх адносіліся як да роўных.
 

Адкрыйце свае сэрцы

Дзіцячы куточак

Прывітанне, Маленькі Чытач!
Напэўна, Табе ўжо даводзілася сустракацца з беднымі людзьмі. Гледзячы на іх, на вочы набягаюць слёзы, а сэрца сціскаецца ад жалю. Часам яны стаяць, працягваючы да нас рукі з просьбай аб міластыні.
    Можа ўзнікнуць думка: “Пан Бог такі міласэрны, чаму ж дапускае, каб Яго дзеці жылі ў глыбокай нястачы?”. А ўсё таму, што Госпад хоча, каб людскія сэрцы не зачарсцвелі. Ён клапоціцца аб тым, каб нашы кулачкі вучыліся раскрывацца, даючы бліжнім. Адкрыем жа свае сэрцы, калі ўбачым нястачу і беднасць бліжніх! Учынім гэта па прыкладзе Стасіка з наступнай гісторыі.
 

Рэцэпт вечнага жыцця

Дзіцячы куточак

Напэўна, Ты, Маленькі Чытач, як і ўсе дарослыя, часам задаваўся пытаннем: як там, у Небе? Гэта ж галоўная мэта і самая прыгожая з апошніх рэчаў чалавека! Апостал Павел толькі ўзмацняе нашу цікаўнасць: “Чаго вока не бачыла, і вуха не чула, і што не ўваходзіла ў чалавечае сэрца, тое Бог падрыхтаваў тым, хто любіць Яго” (1 Кар 2, 9). Гэта вельмі займальная таямніца.
 

Старонка 5 з 34:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  253

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.