ГРОДНА
Субота,
21 верасня 2024 года |
Дзіцячы куточак
Вянок чысціні св. Цэцыліі
Прывітанне, Маленькі Чытач! Ці любіш Ты спяваць? А ці ведаеш, што апякункай касцёльнай музыкі і ўсіх музыкантаў з’яўляецца св. Цэцылія? На абразах яе часта паказваюць як мучаніцу з мячом і ружай побач з клавішным інструментам або скрыпкай. Сёння я хачу бліжэй пазнаёміць Цябе з гэтай святой.
Цэцылія нарадзілася ў высакароднай рымскай сям’і. Яшчэ ў юнацтве яна спасцігла хрысціянскую духоўную мудрасць, таму сэнсам жыцця дзяўчыны стала служэнне бедным і жаданне застацца ў чысціні і цнатлівасці да смерці. Мала хто ведаў, што пад пышнымі ўборамі яна носіць валасяніцу. †
Святыя заступнікі
Прывітанне, Маленькі Чытач! Набліжаецца Урачыстасць Усіх Святых. Гэта адзін з самых радасных дзён для хрысціян. Успамінаем памерлых, якія знаходзяцца з Богам у Небе.
На працягу года амаль кожны дзень Касцёл узгадвае аднаго альбо некалькіх святых, вядомых па імені. Аднак іх колькасць значна большая. Шмат людзей прыйшлі да святасці ў цішыні і скрытасці.
1 лістапада Касцёл услаўляе ўсіх святых:
афіцыйна прызнаных і невядомых. Урачыстасць нагадвае таксама праўду пра ўсеагульны заклік да святасці, бо кожны з вернікаў пакліканы да яе. Бог хоча, каб усе мы сталі святымі, аб чым трэба прасіць дапамогі ў нябесных заступнікаў.
Сёння хачу распавесці гісторыю адной жанчыны, якая сябравала са святымі. †

Мучаніцтва за Хрыста
Прывітанне, Маленькі Чытач!
Ты, напэўна, бачыў, што часта на св. Імшу святар выходзіць апрануты ў чырвоную вопратку.
Чаму так? Гэта значыць, што ў літургіі ўспамінаецца адзін альбо некалькі мучанікаў.
Хто ж такія мучанікі?

Падчас свайго зямнога служэння Пан Езус прадказваў сваім паслядоўнікам: “Калі Мяне пераследавалі, будуць пераследаваць і вас” (Ян 15, 20b). У той жа час абяцаў вялікую ўзнагароду гнаным за Яго імя: “Шчаслівыя вы, калі будуць вас зневажаць, пераследаваць і ўсяляк зласловіць несправядліва за Мяне. Радуйцеся і весяліцеся, бо вялікая ўзнагарода ваша ў нябёсах” (Мц 5, 11–12а). †
Марыя заклікае маліцца на ружанцы
Прывітанне, Маленькі Чытач! Неўзабаве распачнецца кастрычнік, які ў Касцёле з’яўляецца месяцам, прысвечаным, у прыватнасці, ружанцовай малітве. У гэты час вернікі збіраюцца разам, каб усхваляць Маці Божую Ружанцовую і разважаць над таямніцамі святога Ружанца, якія апісваюць важныя падзеі з жыцця Езуса Хрыста і Яго Маці Марыі.
А ці Ты ведаў, што Ружанцовая малітва здольна перамяніць свет, асабліва калі людзі адгаворваюць яе разам? Шмат разоў ружанцовая малітва, прамоўленая з верай, уплывала на лёсы народаў, перамяняла жыццё чалавека. Ружанец можа тварыць цуды! †

Ранка на душы
Саша і Коля жывуць на адной лесвічнай пляцоўцы дзевяціпавярховага дома. Хлопцы ходзяць у адзін клас, а пасля заняткаў заўсёды разам гуляюць у двары.
Аднойчы Саша ўбачыў у краме прыгожую машынку на пульце кіравання. Яна вельмі спадабалася хлопцу, таму папрасіў у мамы купіць. Праз некалькі дзён ён ехаў на веласіпедзе дадому, калі насустрач выйшаў радасны Коля, які трымаў у руках такую ж машынку.
– Адкуль яна ў цябе? – запытаўся здзіўлены Саша.
– Гэта твая мама мне падарыла, – адказаў Коля. – Давай гуляцца разам!
Саша спыніўся і слова не можа вымавіць. Цацку, якую ён так прасіў купіць яму, мама падарыла Колю. †

Божы сын
У адной удавы быў маленькі сын, якога яна вельмі любіла. Хлопчыка звалі Андрэй. Жанчына шмат працы ўкладала ў яго выхаванне, таму што ў жыцці чалавека гэта самае важнае і неабходнае.
З ранняга дзяцінства хлопец ведаў, што трэба дапамагаць не толькі маме, але і іншым людзям: хворай бабульцы, адзінокаму пажылому мужчыну, малодшым дзецям, суседзям, таварышам. Каму вады з калодзежа прынясе, каму ў магазін ці ў аптэку збегае, цацкі парамантуе… Усе любілі Андрэя як шчырага і добрага чалавека. Але часам, каб ніхто не бачыў, хлопчык плакаў, таму што яго тата памёр маладым. Калі жанчына заўважала яго слёзы, суцяшала сына як магла.
А аднойчы яна сказала:
– Сынок, у цябе няма таты, але ёсць я. А ў некаторых дзяцей няма ніводнага з бацькоў, і яны жывуць у дзіцячых прытулках. Таму не грашы перад Богам і перастань плакаць. Акрамя роднага таты ў кожнага чалавека ёсць яшчэ Айцец Нябесны. Ён усё бачыць, усё чуе, усё ведае. Гэта наш Бог. Ён даў нам зямлю, насяліў яе птушкамі і жывёламі, а пасля стварыў чалавека і растлумачыў, як той павінен жыць: берагчы прыроду, любіць людзей і жывёл, нікога не крыўдзіць. І не праліваць лішніх слёз, а дапамагаць таму, каму цяжэй. †

Наступныя артыкулы...
Старонка 3 з 34:
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 102 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.