ГРОДНА
Пятніца,
17 мая
2024 года
 

Дзіцячы куточак

Адна вясна

Дзіцячы куточак

“Служыце адно аднаму, кожны тым дарам, які атрымаў, як добрыя дойліды разнастайнай ласкі Божай. (1 П 4, 10)
Вясна ў гэтым годзе прыйшла ранняя, цёплая і нейкая дзіўна радасная. Але больш за ўсё яе прыходу цешыліся дзеці, бо яны маглі цэлымі днямі гуляць на вуліцы. Усё было напоўнена вясеннім настроем, нават хадзіць у школу было весялей і лягчэй. І калі настаўніца сказала дзецям намаляваць вясну, усе з радасцю прыняліся за справу.
    Жэнька вельмі любіў маляваць. Ён узяў алоўкі і пачаў думаць пра вясну. Ён успомніў, як у мінулую нядзелю яны з мамай і татам паехалі за горад. Гэта было якраз у самым пачатку вясны. Яны ішлі па лесе. Снег толькі пачынаў раставаць, і зямля яшчэ была вільготнай. Неба было блакітнае і халоднае. Але ўсё ж адчуваўся прыход вясны: дзе-нідзе ўжо прабівалася свежая зялёная траўка, весела гаманілі птушкі, нібы цешачыся хуткаму цяплу і раздоллю. Іх радасць перадалася Жэньцы: ён радасна бегаў па лесе і крычаў на ўсё горла: “Вясна прыйшла! Вясна прыйшла!”. А потым, калі яны ўжо збіраліся ехаць дахаты, пайшоў першы веснавы дожджык.
 

Шкоднае зелле

Дзіцячы куточак

Юля і Аня разам са сваёю матуляй займаліся ў агародзе праполкай. Праца ішла хутка і весела, дзяўчынкі паспешна рвалі зелле, якое расло сярод гародніны, і не заўважалі, як пралятаў час, таму што ўважліва слухалі цікавыя гісторыі, якія расказвала мама. А яна расказвала дачушкам пра тое, як раней жылі людзі ў вёсках, кім была прабабуля дзяўчынак, які смачны хлеб яна пякла ў печы... Перад тым, як скончыць працу, малодшая дзяўчынка акінула поглядам праполатае месца, і ёй стала шкада той травы, якая раней красавалася сярод град, усыпаючы ўвесь агарод разнастайнымі дробнымі кветачкамі.
    – Матуля, – сказала Аня, – я больш не буду палоць гэтую градку. Мне сумна глядзець цяпер на наш агародзік: тут так прыгожа каласіўся пырай, цвіў малачай і канюшына, а пасля нашай праполкі пуста стала, толькі дзе-нідзе парасткі агуркоў. Няма чым мне палюбавацца!
    Маці пагадзілася і ўшанавала жаданне сваёй маленькай дачушкі, таму палова агурочнай градкі засталася непраполатай.
 

Ці можна гаварыць няпраўду?

Дзіцячы куточак

“Агідныя Пану вусны ілжывыя, а хто гаворыць праўду, даспадобы Яму”
(Прып 12, 22)
Бацька Антося па­чуў, як яго сын рас­­павядаў сябрам, што Міхась, новенькі ў групе, махляваў падчас гульні ў лапту. Але бацька, які бачыў гульню, ведаў, што Міхась паводзіў сябе сумленна. У той жа вечар ён пагаварыў пра гэта з Антосем. Аднак хлопчыка, відаць, амаль не турбавала тое, што ён гаварыў няпраўду.
    – Добра, можа, ён і не махляваў. Я бяру свае словы назад, – сказаў Антось з лёгкасцю.
    – Праўда? – здзівіўся бацька. – А ці ведаеш ты, што гэта зусім не лёгкая справа – узяць свае словы назад?
    Ён павёў Антося ў ванны пакой. Там ён даў хлопчыку цюбік зубной пасты.
    – Выцісні крышачку пасты ў ракавіну, – папрасіў ён сына.
    Антосю гэта падалося дзіўным, але ён выканаў просьбу бацькі.
    – А зараз, сынок, паспрабуй запхнуць зубную пасту назад у цюбік.
 

Зайздрасць і злосць ці цярплівасць і дабрыня?

Дзіцячы куточак

“Бо дзе зайздрасць і сваркі, там бязладдзе і ўсякая злачыннасць”
(Як 3, 16)

Надумала кошка Мурка сабаку Шарыка з будкі выжыць. І навошта б, здавалася, ёй гэта: сама ў вялікай хаце разам з гаспадаром жыве, а Шарык у малюсенькай будцы. Але ўся справа была ў тым, што хата не яе, а будка – Шарыка.
    І стала яна гаспадарам нашэптваць, што Шарык зусім стары ды гультаяваты стаў, а яшчэ і добры не ў меру, таму чужыя людзі іх двор прахадным зрабілі.
    Скончылася ўсё гэта тым, што забралі Шарыка з будкі. А на ланцуг замест яго Мурку пасадзілі. Разумны быў гаспадар. Ён зразумеў, што такая злая кошка будзе лепш за сабаку хату вартаваць. А добрага і цярплівага Шарыка пусцілі жыць у сенцы хаты.

 

Надзея залатой рыбкі

Дзіцячы куточак

“Усё магу ў тым, хто ўзмацняе мяне”.(Флп 4, 13)
У хаце, што стаяла на беразе возера, у вядзерцы з вадой плавалі рыбы. Трапілі яны туды не па сваёй волі – іх злавіў у возеры рыбак. Ён якраз збіраўся іх пачысціць, каб потым засмажыць на вячэру. Ён выцягваў адну рыбіну за другой. Была сярод гэтых рыб адна маленькая залатая рыбка, якая ніяк не хацела трапляць на патэльню. Яна не губляла надзеі вярнуцца ў халодную ваду роднага возера. Вядома, яна не ведала, дзе засталося яе возера, але спачатку ёй трэба было выбрацца з гэтага вядзерца. Усяго адзін скачок – і яна апынулася на падлозе. Рыбак убачыў залатую рыбку, злавіў яе і кінуў назад у вядзерца. Праз пару хвілін рыбка ізноў скакала па падлозе хаты. Рыбак раззлаваўся, схапіў рыбку і зноў кінуў у ваду. Але яму стала цікава, і ён уважліва стаў разглядаць гэтую маленькую рыбку ў прыгожым залатым уборы, якая так хацела жыць. Было відавочна, што яна адрознівалася ад другіх рыб. Калі рыбак апусціў руку ў ваду за наступнай рыбай, залатая рыбка зноў выскачыла з вядзерца. Побач са сталом стаяла вялікае вядро. Рыбак выліў ваду разам з рыбамі з маленькага вядзерца ў вялікае вядро і працягваў працаваць. Але кожны раз, калі ён апускаў у вядро руку за наступнай рыбай, маленькай непаседзе ўдавалася вышмыгнуць.
 

Свечка і пачак запалак

Дзіцячы куточак

На адным з пада­кон-нікаў старой самотнай хаты стаяла невялікая свечка, а побач з ёй ляжаў пачак запалак. Было гэта даўно, калі ў хатах яшчэ не было электрычнасці. У тыя часы свечкі па вечарах рупліва працавалі, асвятляючы ўсе куткі хаты.
    Калі пасля працоўнага дня стомленыя жыхары ішлі адпачываць, свечка і пачак запалак, застаючыся на падаконніку, пачыналі гутарку. Аднойчы пачак запалак заклапочана звярнуўся да свечкі:
    – Сяброўка, ты становішся ўсё меншай. Калі ты гарыш, ты растаеш. Будзь асцярожнай, а то аднойчы ад цябе нічога не застанецца!
    Свечка ўсміхнулася:
    – Калі я свячу, я сапраўды ахвярую сябе, але ў гэтым і ёсць маё прызначэнне, для гэтага я і была зроблена.
    – Знайшла чаму радавацца. Паглядзі, якая ты маленькая! Вось, калі б ты была агнём маяка і паказвала вялікім караблям шлях да прыстані, тады твае намаганні не былі б марнымі.
 

Старонка 18 з 34:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  229

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.