ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Хрысціянскія традыцыі

Нагода паглядзець у неба

Хрысціянскія традыцыі

15 жніўня адзначаем урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.
Штогод, перажываючы ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, мы скіроўваем свой позірк да неба, куды з целам і душой была ўзята Божая Маці. Гэта таксама добрая нагода паразважаць, ці магчыма неба для людзей XXI стагоддзя. Ці ёсць у нас шанс трапіць туды?
 

Верная ажно па крыж

Хрысціянскія традыцыі

Хрысціянская традыцыя паказвае нам Марыю Магдалену як асобу, якая каецца.
Некалькі гадоў таму – а дакладней, у 2016 годзе – успамін св. Марыі Магдалены быў узведзены да рангу свята. Для нас гэта важнае накіраванне і падказка, каб у святой шукаць асаблівы ўзор хрысціянскага жыцця. Часцей за ўсё Марыя Магдалена паказваецца як апосталка апосталаў і весніца ўваскрасення.
   

Стаўпы пачаткаў Касцёла

Хрысціянскія традыцыі

   29 чэрвеня адзначаецца ўрачыстасць святых Пятра і Паўла, двух найвялікшых апосталаў і будаўнікоў Касцёла.
Хоць святыя апосталы Пётр і Павел былі вельмі рознымі ў сваіх паводзінах і ўчынках, Касцёл, тым не менш, ушаноўвае іх у адной урачыстасці. Яны адрозніваюцца багажом досведу, маюць розныя канцэпцыі абвяшчэння Добрай Навіны. Адзінае, што іх аб’ядноўвае, што маюць агульнага, што характэрна для іх абодвух – гэта любоў да Хрыста і да іншага чалавека, імкненне да адзінства і дыялогу, часам вельмі складанага.
   

Чалавек Духа

Хрысціянскія традыцыі

Нараджэнне св. Яна паказвае, што з самага пачатку яго – і нашага – жыцця Бог піша сцэнарый святасці і дапамагае ў яго рэалізацыі.
Св. Ян Хрысціцель – постаць, якая ўспамінаецца двойчы на працягу літургічнага года: у таямніцы яго нараджэння і смерці. Ён з’яўляецца адзіным святым, дзень нараджэння якога мы адзначаем гэтак жа, як і самога Езуса Хрыста. Гэты факт паказвае яго важную ролю ў гісторыі нашага збаўлення і яго сувязь з жыццём самога Месіі.
   

Таямнічы Бог

Хрысціянскія традыцыі


   Трыадзіны Бог з’яўляецца цудоўным і найдасканалейшым узорам стварэння і будавання міжасабовых адносін паміж людзьмі.
Кожны год, перажываючы ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, мы дакранаемся да адной з такіх таямніц веры, якія не падлягаюць чалавечай логіцы і не могуць быць зведзены да нашых людскіх разумовых схем. Св. Аўгусцін у сваёй “Споведзі” сцвярджаў, што мала душ, якія, гаворачы пра Тройцу, ведаюць, што гавораць.
    Аднак бясспрэчная ісціна заключаецца ў тым, што Бог заўсёды быў, ёсць і будзе АДЗІНЫ. Дык як па-людску зразумець гэтую догму, у якой удзельнічаем?
   

Што Бог кажа праз цуды?

Хрысціянскія традыцыі

Срэбны рэлікварый з Ланчана, які змяшчае перамененыя Цела і Кроў ХрыстаЭўхарыстычны цуд – гэта асаблівы тып цуду, непарыўна звязаны з адной з найвялікшых таямніц веры – пераісточаннем хлеба і віна ў Цела і Кроў Езуса Хрыста падчас Эўхарыстыі. Дзякуючы сваёй літаральнай прыродзе ён дае нам зразумець рэальнасць гэтай перамены, якая адбываецца на алтары падчас кансэкрацыі.
   

Патрабуем Святога Духа

Хрысціянскія традыцыі

Момант Спаслання Святога Духа лічыцца пачаткам Касцёла, днём яго нараджэння.
Велікодны перыяд, калі мы мелі магчымасць аднавіць у сабе таямніцу веры ў Таго, хто ўваскрос, узышоў на Неба, сеў праваруч Айца і вернецца судзіць жывых і памерлых, заканчваецца ўрачыстасцю Спаслання Святога Духа на апосталаў, сабраных у вячэрніку.
    Гэты момант лічыцца пачаткам Касцёла, днём яго нараджэння. Гэта быў хрост Касцёла, які нарадзіўся, каб абвяшчаць усім Евангелле.
   

Старонка 5 з 21:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.