ГРОДНА
Нядзеля,
12 мая
2024 года
 

Выплыві на глыбіню

Каб пачуць Бога, неабходна навучыцца слухаць сябе!

Выплыві на глыбіню

Кл. Уладзіслаў Малышка, алюмн 5 курса Гродзенскай ВДС Паходзіць з парафіі св. Вацлава ў ВаўкавыскуНе сакрэт, што ўсе хочуць быць выслуханымі, быць патрэбнымі, мець сэнс жыцця. Але каб цябе пачулі, трэба, перадусім, слухаць самому, у першую чаргу – Бога, які прамаўляе як у сэрцы, так і праз іншых людзей.
Пра паліканне
    Мабыць, упершыню я задумаўся аб сваім пакліканні, калі стаў прыслужваць міністрантам. Пачаў прыглядвацца да святароў, што неслі паслугу ў парафіі, і мяне гэта захапляла. Менавіта прыклад іх жыцця, а асабліва кс. пробашча Антонія Філіпчыка, натхніў мяне стаць такім жа. Стаць святаром!
 

Быць верным Богу да канца!

Выплыві на глыбіню

Кл. Яўген Абрамаў, алюмн ІV курса Гродзенскай ВДС Паходзіць з парафіі Святой Сям’і ў ЛідзеБудзь Яму верны, і Ён зоймецца табою, раўняй свае сцежкі і Яму даверся” (Сір 2, 6). Лічу, што трэба заўсёды давяраць Богу: як хрысціянін, як клерык, як святар. І тады Стварыцель прывядзе цябе, куды трэба.
Пра паліканне
    Як распавядае мама, я марыў быць каля Пана Езуса з самага дзяцінства.
    “Не буду сядзець з табой у лаўках, а буду там”, – паўтараў я і паказваў на алтар.
    Ішлі гады. І пасля Першай св. Камуніі я пачаў служыць міністрантам. Неўзабаве пасля прыняцця сакраманту канфірмацыі стаў задумвацца аб сваім пакліканні, аб тым, каб пайсці ў духоўную семінарыю. Маё жаданне падмацоўвалі добрыя прыклады святароў, якія заўсёды былі перад вачыма.
 

Дарога да Хрыста не можа быць лёгкай!

Выплыві на глыбіню

Віталій Гурэц, алюмн ІV курса Гродзенскай ВДС Паходзіць з парафіі св. Вацлава ў ВаўкавыскуЯ лічу, што ўсе цяжкасці і цярпенні семінарыст павінен перажываць з Езусам. З любоўю прымаць свой крыж і адважна крочыць за голасам Збаўцы.
Пра пакліканне
   Асабіста для мяне, пакліканне з’яўляецца бязмежнай любоўю міласэрнага Бога, аказанай мне як маладому хлопцу, які шукаў свой жыццёвы шлях. “Не вы Мяне выбралі, але Я выбраў вас і прызначыў, каб вы ішлі і прыносілі плён, і каб плён ваш трываў” (Ян 15, 16). Я распазнаваў сваё пакліканне падчас рэкалекцый, што рэгулярна праводзіць Гродзенская вышэйшая духоўная семінарыя, праз размовы са святарамі, манаскімі сёстрамі і свецкімі асобамі, якіх Божы Провід паставіў на дарозе майго жыцця і якія паказалі жывую і глыбокую веру. Я шмат разважаў над гэтым на малітве. Жаданне пераймаць Хрыста разгаралася ўва мне з большай сілай дзякуючы цудоўнаму прыкладу пробашча маёй роднай парафіі кс. прэлата Антонія Філіпчыка.
    Вельмі ўдзячны за аказаную падтрымку на выбраным шляху бацькам, блізкім, парафіі. Няхай Бог усім вам аддзячыць!
   

Нічога не рабіць без Хрыста!

Выплыві на глыбіню

Кл. Андрэй Юхнік, алюмн ІV курса Гродзенскай ВДС, паходзіць з парафіі Святой Сям’і ў ЛідзеВыплыві на глыбіню
Я лічу, што кожную справу, абавязак, працу і вучобу трэба давяраць Езусу. Інакш усе намаганні будуць марнымі і не прынясуць сапраўднай радасці ад крочання за Хрыстом.
Пра пакліканне
    Голас Езуса я пачуў, як толькі стаў міністрантам – у 5 класе. Гэта быў пакуль што заклік шэптам, бо сам яшчэ не задумваўся над будучыняй. Паволі стаў больш цікавіцца жыццём Каталіцкага Касцёла і яго гісторыяй.
    Святар, які займаўся дзецьмі і моладдзю ў нашай парафіі, прысвячаў шмат часу і сіл на тое, каб паглыбляць веру маладых людзей. Галоўнае, чаму ён мяне навучыў, – павазе і любові да Эўхарыстыі. Так з гадамі я ўсё больш выразна адчуваў, што таксама, як святар, хачу прысвяціць сябе службе на жніве Пана; таксама хачу працаваць з людзьмі і дапамагаць ім у пошуках жывога Езуса Хрыста; таксама хачу адпраўляць св. Імшу. Размовы са святарамі ўсё больш падмацоўвалі маё рашэнне стаць па іх прыкладзе душпастырам.
   

Старонка 2 з 2:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  234

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.