Псіхалагічнае значэнне малітвы
кс. Павел Салабуда
07 сакавіка 2021
|
Малітва – гэта цэнтральны і найбольш яскравы выраз веры рэлігійнага чалавека. Яна адыгрывае асноўную ролю ў жыцці верніка і мае вялікае значэнне, паколькі з’яўляецца выразным і зразумелым крытэрыем аддзялення веры ад няверы.
Хацелася б адзначыць, што малітва можа быць вытлумачана ў псіхалагічных катэгорыях. Каб чалавек пачаў маліцца, яму неабходна ўнутрана засяродзіцца, супакоіцца і звярнуцца да Бога. Малітва не можа існаваць без усведамлення існавання Усемагутнага і дасягае сваёй мэты, толькі калі асоба з Ім сустракаецца. Падчас сустрэчы зместаў новыя думкі пранікаюць з несвядомасці ў свядомую сферу. Чалавек, наколькі гэта магчыма, набліжаецца да Бога і адчувае радасць ды задавальненне. Аўтэнтычнае перажыванне малітвы нясе з сабой духоўныя і псіхалагічныя каштоўнасці. Такім чынам, што малітва можа даць асобе? У першую чаргу… †
Што рабіць, калі ў дзіцяці праблемы з апетытам?
кс. Павел Салабуда
07 лютага 2021
|
Адзін з самых вялікіх клопатаў бацькоў у наш час – тое, што дзіця не хоча есці. Чаго толькі яны не выдумляюць: адны падчас кармлення ўключаюць малому які-небудзь мультфільм або даюць у рукі тэлефон, каб адцягнуць увагу ад ежы, іншыя робяць са стравы ледзь не мастацкія творы, каб толькі дзіцяці спадабалася. Пастаянная барацьба за лыжку супу можа ператварыць жыццё дзіцяці і бацькоў у сапраўдны кашмар.
Безумоўна, вельмі важна, каб дзіця харчавалася правільна, і ўсе бацькі імкнуцца пра гэта паклапаціцца. Аднак замест таго, каб з’есці смачную страву, малое можа гадзінамі сядзець над талеркай ці проста адразу кажа, што нечага не любіць або не будзе есці. Расчараванне бацькоў часам не знае межаў, тым больш, калі пачуюць ад урача, што дзіця мае вельмі малую вагу. †