ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Езу, Ты гэтым займіся!

Калі да айца Піо прыходзілі тлумы, ён казаў:
    – Ідзіце лепш да кс. Далінда! Гэты містык пакінуў малітву, якую яму прадыктаваў сам Езус.
    Табе здаецца, што сітуацыя пагаршаецца? Заплюшчы вочы і скажы: “Езу, Ты гэтым займіся”.
    Прадстаўляем Вам, дарагія Чытачы, рубрыку пад назвай “Езу, Ты гэтым займіся!”
   
    На старонках нашай газеты мы будзем змяшчаць малітвы на розныя нагоды і ў розных патрэбах. Вы нават не заўсёды знойдзеце іх у сваіх малітоўніках, але яны спатрэбяцца Вам у жыцці. Таму дасылайце на адрас рэдакцыі просьбы і пытанні наконт Вашых сітуацый і патрэб, а мы пастараемся знайсці малітву, якая дапаможа Вам у жыцці.


   

 

Малітва на кожны дзень (24)

Езу, Ты гэтым займіся!

Малітва за памерлых святароў
    Езу, Найвышэйшы і Вечны Святар, Ты бясконцай любоўю адорваеш святароў, якія працягваюць на зямлі Тваю справу. Просім, зірні ласкава на тых з іх, што ўжо адышлі з гэтага свету, але яшчэ ў полымі чыстцовага агню адплачваюць доўг Божай справядлівасці. Ты адзін найлепш ведаеш іх нявыказаныя пакуты. Няхай Твая найкаштоўнейшая Кроў, якую праліў падчас Мукі, будзе адплатай за іх віны і паскорыць вызваленне з чыстца. Няхай святыя Анёлы ўвядуць іх душы ў Неба.
   Амэн.
 

Малітва на кожны дзень (23)

Езу, Ты гэтым займіся!

Акт штодзённага ахвяравання за памерлых
    Пане Езу, Адкупіцель свету, яднаючыся з Тваёй крыжовай ахвярай, прыношу Табе праз рукі Беззаганнай Маці свае малітвы і працу, радасці, цяжкасці і цярпенні ў інтэнцыі кана- ючых і памерлых, якія церпяць у чыстцы, і прашу Цябе, май ласку прыспешыць іх уваход да нябеснай хвалы, дзе Ты разам з Айцом і Духам Святым жывеш і валадарыш на векі вечныя.
   Амэн.
 

Малітва на кожны дзень (22)

Езу, Ты гэтым займіся!

Малітва за святароў
    Пане Езу, разам са св. Янам Марыяй Віянэем даручаем Табе ўсіх святароў: тых, якіх ведаем, тых, якіх сустрэлі, тых, якія нам дапамагалі і якіх даеш сёння як нашых пастыраў. Ты паклікаў кожнага з іх па імені. Дзякуем Табе за святароў і просім: захавай іх у вернасці Табе, дай ім сілу, давер і радасць у выконваемай місіі. Няхай Эўхарыстыя, якую цэлебруюць, умацоўвае іх і дае сілу для самаахвяравання Табе, за нас і за збаўленне свету. Навучы шанаваць і любіць усіх святароў, а таксама прымаць іх паслугу як дар, што паходзіць ад Цябе.
   Амэн.
   

Малітва на кожны дзень (21)

Езу, Ты гэтым займіся!

Малітва кіроўцы
    Божа, дай мне ўпэўненую руку і зоркае вока, каб я нікому не прычыніў шкоды ў дарозе. Даўца жыцця, не дазволь, каб я стаў прычынаю смерці альбо прычынаю калецтва тых, каму Ты даў жыццё. Захавай, Пане, ад няшчасных выпадкаў тых, хто падарожнічае са мною. Навучы мяне карыстацца транспартным сродкам для дабра маіх бліжніх і стрымай спакусу празмернай хуткасці. Учыні, каб хараство свету, створанага Табою, і радасць Тваёй ласкі заўсёды мне спадарожнічалі.
   Амэн.
 

Малітва на кожны дзень (20)

Езу, Ты гэтым займіся!

Малітва на Вялікі пост
    Пане Езу Хрыстэ, які прыняў лёс зярнятка пшаніцы, што падае ў зямлю і памірае, каб прынесці багаты плён. Ты запрашаеш нас пайсці такім жа шляхам, калі кажаш: “Хто любіць жыццё сваё, загубіць яго, а хто ненавідзіць жыццё сваё на гэтым свеце, захавае яго для вечнага жыцця”. Дапамажы нам у гэтым Вялікім посце не толькі спадарожнічаць Табе высакароднымі думкамі, але і прайсці гэтую дарогу сэрцам, нават больш – канкрэтнымі ўчынкамі штодзённага жыцця. Падтрымай у тым, каб увайсці на шлях крыжа цалкам і назаўсёды на ім застацца. Вызвалі ад страху перад высмейваннем з боку іншых, ад боязі, што жыццё можа выслізнуць ад нас, калі не схопім усё, што нясе. Паспрыяй у выкрыцці спакусаў, якія абяцаюць шчаслівае жыццё, але сваімі ілюзіямі канчаткова пакідаюць у нас пустату і расчараванне. Дапамажы не хацець завалодаць жыццём, але аддаваць яго. Няхай, спадарожнічаючы Табе на шляху пшанічнага зярнятка, знойдзем у “страце жыцця” дарогу любові, якая сапраўды дае жыццё ў дастатку.
   Амэн.
   

Старонка 1 з 5:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.