Варта ведаць (135)
Рэдакцыя
13 студзеня 2019
|
☞ Апостальская Сталіца абвясціла планы Святога Айца Францішка на першую палову 2019 года. Сярод іх новая Апостальская канстытуцыя аб Рымскай курыі, персанальныя змены ў К-9 (Радзе кардыналаў), а таксама замежныя апостальскія паездкі Папы. Так стала вядома, што ў бліжэйшы час Пантыфік наведае Панаму з нагоды ХХХІV Сусветных дзён моладзі, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Марока, Балгарыю і Македонію. Журналісты выказваюць спадзяванні аб прысутнасці Святога Айца ў другой палове года ў Японіі і іншых краінах Азіі, Афрыкі. †