Варта ведаць (145)
Рэдакцыя
02 чэрвеня 2019
|
☞ Папа Францішак дазволіў арганізоўваць афіцыйныя паломніцтвы ў Меджугор’е (Боснія і Герцагавіна). Раней яны былі пад забаронай Касцёла. Распараджэнне Святога Айца з’яўляецца праявай асаблівай пастырскай увагі да той рэчаіснасці, што ў Меджугор’е прыбываюць натоўпы людзей і атрымліваюць там шчодрыя Божыя ласкі. Аднак гэты жэст не павінен інтэрпрэтавацца вернікамі як пацвярджэнне аб’яўленняў Багародзіцы ў Меджугор’і: іх верагоднасць яшчэ патрабуе дадатковага вывучэння з боку Касцёла. “Варта пазбягаць таго, каб паломніцтвы выклікалі двухсэнсоўнасць з дактрынальнага пункту гледжання”, – гаворыцца ў паведамленнні прэс-цэнтра Апостальскай Сталіцы. †